Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША.
Пра тое, што кібэрспорт прызнаны афіцыйным відам спорту ў Казахстане, паведамляецца на сайце камітэту па справах спорту і фізкультуры Казахстану.
Закон аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу Эўразьвязу ўступіў у дзеяньне: каралева Лізавета II у аўторак ухваліла гэтае рашэньне парлямэнту.
Новы прэмʼер-міністар Грузіі Мамука Бахтадзэ заявіў на першым жа брыфінгу для журналістаў, што ўрад склаў сьпіс асобаў, якія ўчынілі злачынствы супраць грузінскіх грамадзян на акупаваных тэрыторыях — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак крытычна выказаўся пра рэстаран у Вірджыніі, адкуль яго прэсавую сакратарку Сару Хакабі-Сандэрс папрасілі сысьці, паколькі яна працуе на яго адміністрацыю.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняк рэзка раскрытыкаваў праекты памятнага знаку ў Курапатах, адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.
Каля 10 чалавек прыйшлі 26 чэрвеня на акцыю «Астравецкі шлях» у Радашкавічах. Яны ўсклалі вянок да помніка Янкі Купалы, аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў і мясцовай адміністрацыі папярэдзілі ўдзельнікаў, што калі яны не разыдуцца, іх дзеяньні будуць трактавацца як несанкцыянаванае мерапрыемства.
Беларусь па-ранейшаму застаецца ў катэгорыі несвабодных краін, гаворыцца ў новым штогадовым дакладзе праваабарончай арганізацыі Freedom House «Нацыі ў транзыце».
Прынамсі 45 тысяч чалавек за апошнія дні пакінулі свае дамы, ратуючыся ад баявых дзеяньняў, якія аднавіліся на паўднёвым захадзе Сырыі.
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
Прэзыдэнт Македоніі Гёрге Іванаў адмовіўся падпісаць ухваленую парлямэнтам у сталіцы Скоп'е пагадненьне аб зьмене назвы краіны на Паўночную Македонію. Гэта рашэньне затрымае, але наўрад ці пацягне зрыў дамоўленасьцяў паміж урадамі ў Скопʼі і Атэнах.
Дэлегацыя Беларусі на чале са старэйшым сынам і памочнікам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктарам Лукашэнкам 25 чэрвеня наведала Чачню, дзе сустрэлася з Рамзанам Кадыравым.
Многія рэпартажы паказвалі захапленьне замежных заўзятараў, якія хвалілі гасьціннасьць расейцаў і адзначалі высокі ўзровень арганізацыі Чэмпіянату.
На справаздачна-выбарным зьезьдзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, заплянаваным на 8 ліпеня, будзе ўжо ня тры, а чатыры кандыдаты на пасаду партыйнага старшыні.
Актывісты просяць спыніць дзейнасьць рэстарану «Поедем поедим» ля ахоўнай зоны Курапатаў.
Просьба аб памілаваньні асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, накіраваная генэральным сакратаром Рады Эўропы Турб’ернам Ягландам прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну, не можа стаць падставай для якіх-небудзь дзеяньняў
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў скандальную заяву Лукашэнкі пра ўваходжаньне ў склад іншай дзяржавы і адзначыў, што сувэрэнітэт і незалежнасьць — гэта сьвятое для беларусаў.
Адметнасьцю вайсковага параду на Дзень незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску стане ўдзел жанчын-вайскоўцаў, кадэтаў і вайскоўцаў з КНР.
Паўночная Карэя — упершыню за шмат гадоў — адмовілася ад правядзеньня антыамэрыканскага масавага мітынгу ў гадавіну пачатку Карэйскай вайны 25 чэрвеня.
Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае рашэньне сёньня прыняў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.
Міжнародная футбольная фэдэрацыя ФІФА пакарала двух гульцоў зборнай Швайцарыі штрафамі за палітычныя жэсты падчас гульні супраць зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце сьвету па футболе.
Дэлегацыя парлямэнту Францыі сустрэлася ў Менску з уладамі і апазыцыяй, наведала Парк высокіх тэхналёгій і мэмарыял Курапаты.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў па пашырэньні Яганэс Ган 25 чэрвеня заклікаў Эўразьвяз пачаць перамовы аб сяброўстве з Македоніяй і Альбаніяй на гэтым тыдні.
Генсакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Яглянд падаў афіцыйнае хадайніцтва да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна памілаваць ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які адбывае пакараньне ў расейскай турме і галадае ўжо 44-ы дзень.
У Ерэване ў панядзелак, 25 чэрвеня, затрыманы і дастаўлены ў паліцыю Аляксандар Саргсян, родны брат былога прэзыдэнта і былога прэм’ера Армэніі Сэржа Саргсяна.
У Нямеччыне паліцыя затрымала былога целаахоўніка Ўсамы бін Ладэна. Пра гэта сёньня паведаміла выданьне Bild.
Швэйцарская прадстаўніца Ліліян Моры Паскʼе зацьверджаная на пасаду старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Паскʼе стала 32-м прэзыдэнтам Асамблеі і другім прадстаўніком Швэйцарыі на гэтай пасадзе. Новы старшыня — чацьвёртая жанчына, абраная на гэтую пасаду.
Юры Амбразевіч, сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве, заявіў пра «прынцыповае непрызнаньне мандату спэцыяльнага дакладчыка ААН Міклаша Харасьці» падчас абмеркаваньня дакладу пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Ва Украіне ў ноч на нядзелю адбыўся чарговы напад на цыганскі табар, у выніку адзін чалавек загінуў, трое былі параненыя.
Што азначаюць словы Лукашэнкі пра «ісьці ў склад іншай дзяржавы» і пра «разьвяжуць вайну».
Актывісты, які выступаюць супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, ня вераць у посьпех перамоў зь яе ўласьнікамі
На 2 ліпеня ў расейскім судзе прызначаныя папярэднія слуханьні ў справе Паўла Грыба, якога летась невядомыя выкралі з Гомля, пасьля чаго ён апынуўся ў расейскім СІЗА.
Дзевяць краінаў-чальцоў ЭЗ у панядзелак маюць намер падпісаць пагадненьне аб стварэньні сумеснага корпусу хуткага рэагаваньня.
Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што ня будзе ніякага адступленьня ад яго лініі захаваць Турэччыну ў статусе кандыдата на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз.
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску расказаў пра пазыцыю свайго ведамства наконт будоўлі рэстарацыі ля Курапатаў у 2012 годзе і цяпер.
Амэрыканская армія і яе саюзьнікі па NATO не пасьпеюць спыніць расейскія войскі ў выпадку іх гіпатэтычнага ўварваньня ў краіны Балтыі і Польшчу. Да такіх высноваў прыйшлі ў Пэнтагоне пасьля штабных гульняў, якія ўключалі ў сябе сымуляцыю вайны з Расеяй.
У Беларусі зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Францыі, 4 дэпутаты, якія ўваходзяць у групу сяброўства «Францыя — Беларусь».
Ва Ўкраіне пры стварэньні новых радыёлякацыйных станцый выкарыстоўваюць шасі Volat Менскага заводу колавых цягачоў.
У Іркуцку 25 чэрвеня прайшла акцыя пратэсту супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі. У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі прафсаюзаў аховы здароўя, адукацыі, горна-мэталюргічнай, вугальнай, нафтавай прамысловасьці і іншыя.
Кіраўнік выбарчай камісіі Турэччыны Садзі Гувэн абвясьціў дзейнага прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана пераможцам на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе «Настоящее время».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што нелегальных мігрантаў неабходна дэпартаваць з краіны без судовых разглядаў. Пра гэта ён напісаў у нядзелю ў «Твітэры».
Сёньня на сэсіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбываецца ў Жэнэве, спэцыяльны дакладчык Міклаш Харасьці агучвае свой апошні даклад аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Што ў ім?
Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены пасьля выбухаў у копцкіх цэрквах летась.
Дзейны лідэр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган абвясьціў пра сваю перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, не чакаючы заканчэньня падліку галасоў.
Гулец ангельскага «Лівэрпулю» Мухамад Салах можа пакінуць зборную Эгіпту праз чачэнскага лідэра Рамзана Кадырава, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу, блізкую да футбаліста.
У Турэччыне апазыцыя занепакоеная паведамленьнямі пра парушэньні на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах у Турэччыне ў нядзелю, 24 чэрвеня.
Паводле першых вынікаў, Рэджэп Таіп Эрдаган набірае больш за 50% галасоў на выбарах прэзыдэнта Турэччыны.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Яглянд у панядзелак падасьць афіцыйнае хадайніцтва на імя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб памілаваньні ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова.
У Аўстрыі вядзецца падрыхтоўка да плянаванай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая, паводле інфармацыі крыніц, адбудзецца ў Вене 15 ліпеня. Пра гэта 24 чэрвеня паведаміла аўстрыйская газэта Kronen Zeitung.
Міністэрства юстыцыі ЗША перадало Палаце прадстаўнікоў больш за тысячу новых сакрэтных дакумэнтаў у справе аб магчымым умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе, паведамляе Associated Press.
Загрузіць яшчэ