Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага Эўрапейскай камісіяй.
У складзе ваенізаваных фармаваньняў, якія сочаць за бясьпекай на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі, служаць казакі, раней якія ваявалі ў Сырыі і Данбасе. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Без наведнікаў застаўся рэстаран «Поедем поедим» увечары 14 чэрвеня, калі пачалася тэлетрансьляцыя першай гульні чэмпіянату сьвету па футболе, які стартаваў у Расеі. Пра гэта паведамілі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю, дамагаючыся яе закрыцьця з прычыны парушэньня ахоўнай зоны вакол мэмарыяльнага лесу Курапаты.
Генэральная пракурорка штату Нью-Ёрк паведаміла, што падае ў суд на прыватны дабрачынны фонд прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, абвінаваціўшы гэты фонд у «неаднаразовай незаконнай дзейнасьці».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён тлумачыць, як павінна выглядаць працэдура праймэрыз, заяўляе, што на сёньня ніводная палітычная сіла ня здольная самастойна сабраць подпісы за свайго прадстаўніка, і адказвае на пытаньне, ці зьбіраецца сам вылучацца ў прэзыдэнты
14 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім (апошнім) чытаньні зьмены ў закон аб СМІ. «За» прагаласавалі 97 дэпутатаў. Алена Анісім і Ганна Канапацкая ў галасаваньні не ўдзельнічалі.
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракамэнтаваў інфармацыю Камітэту дзяржаўнага кантролю адносна пачатку крымінальнай справы супраць дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая, якога вінавацяць у нясплаце падаткаў на 173 тысячы рублёў.
Напярэдадні чэмпіянату сьвету па футболе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» апублікаваў сьпісы зьняволеных, якіх, на думку праваабаронцаў, перасьледуюць па палітычных матывах. У іх значацца 158 чалавек: 50 уключаныя ў агульны сьпіс палітвязьняў, 108 — у сьпіс пазбаўленых свабоды ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнаньня.
Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў, што супраць дырэктара найбуйнейшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі БелаПАН Алеся Ліпая 12 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу па факце ўхіленьня ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі.
Днём раней крыжы павалілі і зьнесьлі ў бок ад «неафіцыйнага» праезду ў рэстарацыю. Цяпер прыбралі зусім. Пратэстоўцы пакуль ня вырашылі, ці будуць аднаўляць крыжы.
Ліпай пасьпеў паведаміць, што яго вязуць у сталічны Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, а таксама што ён мае адваката.
Рэзалюцыя з заклікам вызваліць Алега Сянцова і іншых палітычных зьняволеных Расеі было прынятая на сэсіі Эўрапейскага парлямэнту 14 чэрвеня.
Расейскія жанчыны самі разьбяруцца, зь кім ім уступаць у інтымную сувязь. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы нядаўняе інтэрвію дэпутаткі Тамары Плятнёвай, якая перасьцерагла расеянак ад сэксу з замежнікамі падчас чэмпіянату сьвету па футболе.
Румынія падчас свайго старшынства ў Эўразьвязе будзе працаваць над паляпшэньнем дачыненьняў паміж Менскам і Брусэлем. Пра гэта заявіў 14 чэрвеня дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Румыніі Дэнуц Сэбаст’ян Нэкулэеску.
Эканамічныя санкцыі ня будуць зьнятыя з Паўночнай Карэі, пакуль яна не прадэманструе «поўную, пацьверджаную і незваротную дэнуклеарызацыю», заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК у межах распачатай крымінальнай справы. Што за справа, на момант публікацыі невядома.
Зьняволены ў Расеі ўкраінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў у калёніі за Палярным кругам 14 чэрвеня пачынае другі месяц галадоўкі з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх украінскіх палітвязьняў, якіх утрымлівае Расея.
У Расеі 14 чэрвеня адкрываецца чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году. Падзея будзе адбывацца на фоне найгоршага з часоў «халоднай вайны» абвастрэньня адносінаў Масквы з Захадам.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, які знаходзіцца ў Сэуле для сустрэч з кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі.
Два дэпутаты парлямэнту Нарвэгіі вылучылі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на Нобэлеўскую прэмію міру пасьля сустрэчы Трампа з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам.
Ініцыятыўная група сваякоў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сустрэлася са старшынём Аршанскага райвыканкаму Аляксандрам Пазьняком. Нашчадкі тых, каго расстралялі ў 1930-я, хочуць, каб улады вызначылі месца для помніка загінулым і ўшанаваньня іхнай памяці.
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала абноўлены праект зьменаў у закон аб СМІ, падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні.
Па п'едэстале помніка Пушкіну ў Магілёве былі радкі з гэтага верша, але пасьля скандалу іх прыбралі.
Прэзыдэнт Македоніі Гёрге Іванаў заявіў, што не падпіша дамову з Грэцыяй пра назву сваёй краіны.
13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не было як падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.
Старшыня камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах сям’і, жанчыны і дзяцей Тамара Плятнёва ў інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» заклікала расеек ня ўступаць у інтымныя сувязі з замежнікамі падчас футбольнага чэмпіянату сьвету.
Сёньня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сваім указам ізноў прызначыў Уладзіслава Суркова памочнікам кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ апублікаваны на крамлёўскім сайце.
Прэмʼер-міністар Грузіі Георгі Квірыкашвілі падаў у адстаўку разам з урадам, патлумачыўшы адстаўку «фундамэнтальнымі рознагалосьсямі» з заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара» мільярдэрам Бідзінам Іванішвілі.
Гэта праблемы грамадзкай і асабістай маралі, этыкі і сумленьня. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх.
«Нам трэба і далей рухацца ў бок ліквідацыі перашкодаў для доступу тавараў і паслугаў, ствараць роўныя правілы для вядзеньня бізнэсу», — адказаў Мядзьведзеў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падзякаваў кіруючаму органу сусьветнага футбола, ФІФА, за «прыхільнасьць прынцыпу "спорт па-за палітыкай"».
«Шэсьць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі ссунуць пратэстоўцаў з праезду. Дайшло і да штурханіны, на зямлю павалілі Тацяну Севярынец, але адступілі, не змаглі людзей сапхнуць».
Свэн Міксэр упершыню зьбіраўся наведаць Беларусь з працоўным візытам яшчэ 23 траўня мінулага году. Літаральна за пару дзён да пачатку таго візыту беларускі бок папрасіў эстонцаў перанесьці паездку, спаслаўшыся на вялікую загрузку ў гэты час міністра Ўладзімера Макея.
Сумесныя ваенныя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі могуць спыніць дзеля стымуляваньня перамоваў дзеля ядзернага раззбраеньня КНДР, паведаміў офіс прэзыдэнта Паўднёвай Карэі 13 чэрвеня, перадае дзяржаўнае агенцтва Yonhap.
Чаму стала болей настальгіі па «саўку» і як трэба разбураць мiты пра СССР, у якія многія людзі працягваюць верыць? Пра гэта гаворым з папулярным блогерам Максімам Міровічам, вядомым крытычнымі публікацыямі ў сацыяльных сетках пра Савецкі Саюз.
Паўночная Карэя заяўляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на пакрокавы працэс ядзернага раззбраеньня.
Брытанскія спэцслужбы таксама выпусьцілі падобныя папярэджаньні для падданых Злучанага Каралеўства і футбольнай каманды Ангельшчыны, якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце сьвету ў Расеі.
Вядомы францускі сатырычны часопіс выпусьціў нумар з карыкатурай на прэзыдэнта Расеі.
Саміт двух лідэраў называюць важным крокам да забесьпячэньня міру і бясьпекі.
12 чэрвеня ў фэдэральным судзе ў Вашынгтоне пяці расейскім і тром сырыйскім бізнэсоўцам былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў адмываньні грошай і выкарыстаньні крымскай суднаходнай кампаніі для адпраўкі авіяцыйнага паліва ў Сырыю.
Злучаныя Штаты адкрылі на Тайвані новы супэрсучасны будынак, якое служыць дэ-факта пасольствам Вашынгтона на самакіраваным востраве, які КНР лічыць часткай сваёй тэрыторыі.
У праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch заявілі, што ў дакумэнце, падпісаным лідэрамі ЗША і Паўночнай Карэі Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам па выніках саміту ў Сынгапуры, няма нічога пра сытуацыю з правамі чалавека ў КНДР.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі палітоляг Андрэй Ягораў. Ён лічыць, што Кітай ня будзе нічога падтрымліваць у Беларусі, калі гэта не супадае зь ягонымі стратэгічнымі лініямі, тлумачыць інтарэсы і намеры Пэкіну ў нашым рэгіёне і заяўляе, што Кітай сёньня ня будзе ніякім чынам палітычна заступацца за Беларусь.
Македонія заканчвае спрэчку з Грэцыяй наконт новай назвы краіны. Як паведамляе агенцтва Associated Press, улады краіны пагадзіліся на новую назву.
12 чэрвеня грамадзкія актывісты працягнулі пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад Курапатаў. У другой палове дня дэлегацыя актывістаў разьвезла па дзяржаўных установах заяву з патрабаваньнем ануляваць рашэньні пра дазвол на будаўніцтва рэстарацыі побач зь месцам масавых расстрэлаў.
Сьпевака Робі Ўільямса моцна раскрытыкавалі ў Брытаніі за згоду выступіць на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
Хутка два тыдні, як пачаўся канфлікт вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, а пазыцыя ўладаў дасюль ня вызначаная. Чаму?
Загрузіць яшчэ