Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшынёй Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы стала палітык са Швэйцарыі


Швэйцарская прадстаўніца Ліліян Моры Паскʼе зацьверджаная на пасаду старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Паскʼе стала 32-м прэзыдэнтам Асамблеі і другім прадстаўніком Швэйцарыі на гэтай пасадзе. Новы старшыня — чацьвёртая жанчына, абраная на гэтую пасаду.

Папярэднік Паскʼе Мікэле Нікалет сышоў у адстаўку з-за пройгрышу сёлета ў сакавіку на парлямэнцкіх выбарах у Італіі. Ён узначальваў ПАРЭ са студзеня 2018 году.

Паскʼе была адзіным прэтэндэнтам на пасаду старшыні, таму яе зацьвярджэньне прайшло без галасаваньня.

Паскʼе неаднаразова крытыкавала Маскву за агрэсію ў дачыненьні да Ўкраіны і абмежаваньне дэмакратычных свабодаў у Расеі.

У 1993 годзе беларускі парлямэнт атрымаў статус спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, але ў 1997-м быў пазбаўлены яго пасьля рэфэрэндуму, які захаваў сьмяротнае пакараньне. У дакумэнтах ПАРЭ пастаянна падкрэсьліваецца, што пры адсутнасьці мараторыя на сьмяротнае пакараньне і прагрэсу ў пытаньні павагі дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасьцяў Бюро ПАРЭ ня можа адмяніць прыпыненьне статусу спэцыяльнага запрошанага для Нацыянальнага сходу Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG