Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Ган заклікаў пачаць перамовы аб сяброўстве Альбаніі і Македоніі ў Эўразьвязе


Камісар Эўразьвязу у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў па пашырэньні Яганэс Ган
Камісар Эўразьвязу у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў па пашырэньні Яганэс Ган

Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў па пашырэньні Яганэс Ган 25 чэрвеня заклікаў Эўразьвяз пачаць перамовы аб сяброўстве з Македоніяй і Альбаніяй на гэтым тыдні.

«Думаю, усе павінны ведаць, наколькі важна даць пазытыўны сыгнал рэгіёну (Заходніх Балкан — РС)», — сказаў чыноўнік на міжурадавай канфэрэнцыі Эўразьвяз — Чарнагорыя ў Люксэмбургу.

Паводле Гана, Македонія павінна быць «узнагароджаная» за падпісаньне ў гэтым месяцы пагадненьня з Грэцыяй аб зьмене назвы краіны, якое можа завяршыць 27-гадовую спрэчку паміж Атэнамі і Скоп’ем.

«Я думаю, што калі гэта ня будзе належным чынам узнагароджана, гэта будзе мець неадкладны і вялікі ўплыў на стабільнасьць рэгіёну», — сказаў Ган.

20 чэрвеня парлямэнт Македоніі ратыфікаваў пагадненьне з Грэцыяй аб зьмене назвы былой югаслаўскай рэспублікі. Дэпутаты пагадзіліся зь перайменаваньнем краіны на Паўночную Македонію.

Цяпер у верасьні адбудзецца агульнанацыянальны рэфэрэндум, пасьля чаго грэцкія заканадаўцы таксама павінны ратыфікаваць дамоўленасьці.

У Македоніі на пратэстах супраць перайменаваньня краіны затрымалі 25 чалавек, ужывалі сьлезацечны газ. ФОТА

Спрэчка паміж Скоп’ем і Атэнамі бярэ пачатак з 1991 году, калі Македонія мірна адышла ад Югаславіі, абвясьціўшы сваю незалежнасьць пад назвай Рэспубліка Македонія.

Грэцыя выказала пярэчаньні супраць назвы Македонія, баючыся тэрытарыяльных прэтэнзій да яе аднайменнага рэгіёну. Празь пярэчаньні Грэцыі Македонія была прынятая ў ААН з папярэдняй назвай — былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія.

Грэцыя, сябра Эўразьвязу і NATO, спасылаецца на спрэчку, каб прымяніць вэта на прапанову Македоніі далучыцца да абодвух арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG