Македонія заканчвае спрэчку з Грэцыяй наконт новай назвы краіны. Як паведамляе агенцтва Associated Press, улады краіны пагадзіліся на новую назву.
Паводле агенцтва, новая назва Македоніі — Рэспубліка Паўночная Македонія. Пра гэта заявіў прэм'ер Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія Заран Заеў. Дасягненьне кампрамісу пацьвердзіў і прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас.
Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй аб сваёй назьве. Па патрабаваньні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ).
Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі было зьменена, каб пазьбегнуць блытаніны з грэцкай правінцыяй — гістарычнай вобласьцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай. Грэцыя ў сувязі з гэтым блякуе ўступленьне Македоніі ў Эўразьвяз і NATO.