Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ назвалі месца і дату сустрэчы Трампа і Пуціна


У Аўстрыі вядзецца падрыхтоўка да плянаванай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая, паводле інфармацыі крыніц, адбудзецца ў Вене 15 ліпеня. Пра гэта 24 чэрвеня паведаміла аўстрыйская газэта Kronen Zeitung.

Паводле зьвестак выданьня, дыпляматы з Вашынгтону і Масквы на працягу некалькіх дзён знаходзіліся ў Вене, удакладняючы і ўзгадняючы дэталі перамоваў на найвышэйшым узроўні. У Аўстрыю ўжо пачалі прыяжджаць расейскія і амэрыканскія эксперты ў галіне бясьпекі — для вывучэньня сытуацыі, у якой будзе праходзіць сустрэча лідэраў.

Крэмль пакуль не камэнтуе даты перамоваў Пуціна і Трампа: «Мы пакуль не гатовыя даць інфармацыю. Паведамім па меры гатовасьці», — падае ТАСС словы прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова.

У мінулы чацьвер Трамп падчас сустрэчы з губэрнатарамі ў Белым доме згадаў пра магчымую сустрэчу з Пуціным у ліпені сёлета, аднак дакладную дату перамоваў амэрыканская адміністрацыя не паведамляла.

У той самы дзень стала вядома, што 25-27 чэрвеня дараднік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан наведае Маскву, каб абмеркаваць магчымую сустрэчу прэзыдэнтаў Трампа і Пуціна, што пацвердзілі ў Крамлі.

Улады Аўстрыі яшчэ на пачатку чэрвеня заявілі пра гатовасьць правесьці сустрэчу Пуціна і Трампа ў Вене. Як паведамляла тады газэта The Wall Street Journal, Пуцін абмяркоўваў гэтае пытаньне падчас гутаркі з канцлерам Аўстрыі Сэбастыянам Курцам.

Аўстрыя была адной зь нямногіх эўрапейскіх краін, якія адмовіліся на знак салідарнасьці зь Лёнданам у «справе Скрыпаля» выслаць расейскіх дыпляматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG