Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей патлумачыў заяву Лукашэнкі: «Аб уваходжаньні ў склад іншых дзяржаў ня можа быць гаворкі»


Уладзімер Макей, архіўнае фота.

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў у інтэрвію ТАСС рэзанансную заяву Аляксандра Лукашэнкі пра ўваходжаньне ў склад іншай дзяржавы і адзначыў, што сувэрэнітэт і незалежнасьць — гэта сьвятое для беларусаў.

Заява пра ўваходжаньне ў склад іншай дзяржавы прагучала падчас развагаў Аляксандра Лукашэнкі пра адказнасьць за выкананьне пастаўленых задач на нарадзе ў Шклоўскім раёне 22 чэрвеня.

«Мы на фронце. Ня вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісьці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а ня дай бог — разьвяжуць яшчэ вайну, як ва Ўкраіне», — заявіў тады Лукашэнка.

Камэнтуючы заяву, Макей сказаў, што «рэчы ляжаць на паверхні».

«Прэзыдэнт Беларусі шмат разоў казаў, што незалежнасьць і сувэрэнітэт — гэта сьвятое, дзеля гэтага варта жыць і працаваць на карысьць краіны і народу. Што тычыцца нейкіх магчымых уступленьняў і ўваходжаньняў у склад нейкіх дзяржаў, то пра гэта ня можа быць і гаворкі», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Паводле яго слоў, Лукашэнка проста гіпатэтычна выказаў здагадку, што «магло б здарыцца, калі эканоміка будзе падаць, пагаршацца дабрабыт краіны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG