Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбыла дэлегацыя парлямэнту Францыі, плянуюцца сустрэчы з уладамі і апазыцыяй


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны сход Беларусі, дзе заплянаваныя сустрэчы з дэлегацыяй Нацыянальнай асамблеі Францыі
Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны сход Беларусі, дзе заплянаваныя сустрэчы з дэлегацыяй Нацыянальнай асамблеі Францыі

У Беларусі зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Францыі, 4 дэпутаты, якія ўваходзяць у групу сяброўства «Францыя — Беларусь».

25 чэрвеня ў дэлегацыі заплянаваныя сустрэчы ў Нацыянальным сходзе Беларусі.

Падчас сустрэчы зь Міхаілам Мясьніковічам, якая ўжо адбылася, старшыня групы «Францыя — Беларусь» Крыстоф Лёжэн заявіў пра патрэбу актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі, павелічэньня колькасьці інвэстыцый у прамысловасьць і сельскую гаспадарку, паведамляе БелаПАН.

Увечары дэлегацыя парлямэнту Францыі сустрэнецца зь беларускімі праваабаронцамі, прадстаўнікамі палітычных партый і няўрадавых арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG