Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі расьсьледуюць карупцыю сямейнікаў былога прэзыдэнта


Прэм'ер-міністар армэніі Нікол Пашын'ян
Прэм'ер-міністар армэніі Нікол Пашын'ян

У Ерэване ў панядзелак, 25 чэрвеня, затрыманы і дастаўлены ў паліцыю Аляксандар Саргсян, родны брат былога прэзыдэнта і былога прэм’ера Армэніі Сэржа Саргсяна. Заяву пра гэта распаўсюдзіла інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленьне паліцыі краіны.

Аляксандар Саргсян падазраецца ў незаконным нашэньні зброі. Бізнэсоўцы наракалі на рэкет з боку прэзыдэнцкага брата: ён нібыта патрабаваў 50 працэнтаў выручкi за бясьпечнае вядзеньне бізнэсу. Гэта стала прычынай адʼезду з краіны многіх прадпрымальнікаў.

Днямі ў офісе дабрачыннага фонду «Пюнік», які ўзначальвае Лявон Саргсян, іншы брат былога кіраўніка дзяржавы, быў праведзены ператрус. Неўзабаве прадстаўнікі камітэту па дзяржаўных даходах паведамілі аб фактах рэгулярнага ўхіленьня ад падаткаў кампаніі «Джы Эл Джы проджэкт», 40% якой належалі фонду «Пюнік».

Служба нацыянальнай бясьпекі (СНБ) Армэніі 25 чэрвеня затрымала былога шэфа аховы Сэржа Саргсяна Вачагана Казарана. Паводле СНБ, некалькі дзён таму пры вобшуку ў папулярным ерэванскім музычным клюбе «Янс», які зьвязвалі з імем Вачагана Казарана, выявілі вялікую суму наяўных грошай — 1,1 млн даляраў, больш за 230 тысяч эўра і прыкладна 36 млн драмаў. Крыніцы паходжаньня гэтых грошай высьвятляюцца, а пакуль яны перададзеныя на захоўваньне ў Цэнтрабанк Армэніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG