У Менску знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Сэнату чэскага парлямэнту на чале з старшынём камітэту замежных справаў, абароны і бясьпекі Францішкам Бубланам.
Памочніца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па сувязях з грамадзкасьцю Келі Сэдлэр пакінула Белы дом пасьля таго, як яна дазволіла сабе яго недарэчныя жарты ў адрас сьмяротна хворага 81-гадовага сэнатара Джона Маккейна
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава падоўжыў яшчэ на два месяцы арышт грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, які абвінавачваецца ў зьбіраньні сакрэтнай інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць замежнай дзяржавы.
Андрэй Ярмоленка намаляваў сэрыю плякатаў, прымеркаваных да чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі. Графічным афармленьнем яны нагадваюць афіцыйную сымболіку чэмпіянату, але на гэтым падабенства спыняецца.
Эўракамісія ўхваліла ўвядзеньне новых мытаў у дачыненьні да амэрыканскіх тавараў на суму 2,8 мільярда эўра.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман паўторна прызначыў прэмʼер-міністрам краіны лідэра папулісцкага руху ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян») мільярдэра Андрэя Бабіша. Урачыстая цырымонія прайшла ў Праскім градзе.
«Наша ніва» ад сёньня спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты. Выданьне з падзагалоўкам «Першая беларуская газэта» будзе існаваць толькі ў электроннай форме як партал NN.BY.
Выступ дзяцей зьняла на відэа маці адной зь дзяўчатак, якую абурыў такі выбар песьні.
У пікетоўцаў каля рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася ў забаўляльным комплексе за 50 мэтраў ад Курапатаў, міліцыянты адабралі два намёты.
За два дні сем замежных заўзятараў скарысталіся «спартовым бязьвізам», створаным пад чэмпіянат сьвету па футболе ў Расеі. Гэтую лічбу назваў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Антон Бычкоўскі.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода выказала шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Вярхоўнага суду Азэрбайджану ад 4 чэрвеня падтрымаць забарону ўрадам краіны інтэрнэт-сайту Азэрбайджанскай службы нашай кампаніі. На думку карпарацыі гаворка ідзе аб парушэньні прынцыпу свабоды слова.
«Глябальны індэкс міралюбнасьці» складаецца на падставе такіх паказчыкаў, як колькасьць забойстваў, колькасьць паліцыі і вайскоўцаў, а таксама выдаткі на ўзбраеньне. Беларусь апынулася на 101-м месцы, паміж Папуа Новай Гвінэяй і Грузіяй.
«Паводле тых зьвестак, якія мы атрымалі з Парлямэнцкай асамблеі, спадар Рыгоні зламаў нагу. Праз гэта ён і адмяніў візыт».
ЗША і КНДР правялі ў сераду чарговую сустрэчу на працоўным узроўні ў памежных пункце Пханмунджом на мяжы Паўднёвай Карэі і КНДР для абмеркаваньня падрыхтоўкі да саміту ў Сынгапуры.
Беларусь у канфліктнасьці мае тыя ж пазыцыі, што Зімбабвэ, Косава, Куба, Туркмэністан. У сацыяльнай бясьпецы — роўна як у Альбаніі і крыху лепшыя за Танзанію. Паводле паказьніку мілітарызацыі — між Кітаем і Швайцарыяй.
Новы прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што прыярытэтнымі для яго ўрада напрамкамі будуць спыненьне нелегальнай іміграцыі і ўмацаваньне сувязяў з Расеяй.
6 чэрвеня Менск наведвае былы спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. У яго заплянаваныя сустрэчы зь беларускімі высокапастаўленымі чыноўнікамі, падчас якіх будуць узьнятыя пытаньні палітычных стасункаў, адмены сьмяротнага пакараньня, гарантаваньня грамадзянскіх свабодаў.
Некалькі тысяч чалавек пратэставалі 5 чэрвеня ў Празе: прысутныя патрабавалі адстаўкі прэмʼер-міністра Андрэя Бабіша.
Трамп раней пацьвердзіў пляны на сустрэчу з Кімам 12 чэрвеня. ЗША ня будзе аплочваць выдаткі дэлегацыі КНДР, ды й пакуль КНДР не зьвярталася з такімі просьбамі да іншых краінаў.
Краіна Эўразьвязу абавязаная прызнаць аднаполы шлюб для прадастаўленьня віду на жыхарства сужэнцу — неграмадзяніну ЭЗ, нават калі ў гэтай дзяржаве не дазволеныя такія саюзы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове суда Эўразьвяза ў Люксэмбургу.
Старшыня рады дырэктараў ААТ «„Амкадор“ — кіраўнічая кампанія холдынгу» Аляксандар Шакуцін назваў абсурднымі патрабаваньні мясцовых жыхароў, якія выступаюць супраць будоўлі новага заводу ў Калодзішчах.
Група сэнатараў – рэспубліканцаў і дэмакратаў маюць намер ужо ў аўторак прадставіць законапраект, які прымушае Дональда Трампа (як і любога іншага прэзыдэнта ЗША) заручацца ўхваленьнем Кангрэса, перш чым усталёўваць тарыфы, грунтуючыся на меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі.
Уладзімір Пуцін даў інтэрвію аўстрыйскаму каналу ORF, у якім заявіў, што расейскія войскі заўсёды знаходзіліся ў Крыме, а вясной 2014 года «забясьпечылі правядзеньне незалежных свабодных выбараў». Свабода сабрала пяць выказваньняў Пуціна на гэтую тэму і прапануе прасачыць эвалюцыю яго заяваў.
Служба бясьпекі Ўкраіны не перадавала ў сродкі масавай інфармацыі сьпісу з 47 украінскіх журналістаў, блогераў і палітолягаў, якіх разам з журналістам Аркадзем Бабчанкам, як сьцьвярджаецца, плянавалі забіць расейскія спэцслужбы.
«Пасьля канфэрэнцыі агент падышоў да мяне і сказаў: Выбачаюся, я ня мог назвацца, але вось мае дакумэнты, я з Сакрэтнай службы».
Суд у Бішкеку зьмяніў меру стрыманьня былому прэм’ер-міністру Кіргізстану Сапару Ісакаву на ўтрыманьне ў СІЗА да канца сьледзтва. Раней Ісакава пасьля абвінавачваньняў адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Адзін з каардынатараў БХД Павал Севярынец пракамэнтаваў Свабодзе заяву старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, што падзеі вакол Курапатаў адпавядаюць беларускаму заканадаўству.
Якія жарсьці распаліла старшыня «Моладзі БНФ» сваім артыкулам, колькі ўсяго цікавага даведалася пра сябе. І невук яна, і цемрашалка, і агент Масквы, і «шуняўка», ну і дурніца найперш.
Кароль Ярданіі Абдала II накіраваў пасланьне новаму прэм’ер-міністру Амару Разазу, заклікаўшы яго кабінэт перагледзець сыстэму падаткаабкладаньня, якая стала прычынай масавых вулічных акцый пратэсту. Пра гэта паведаміла ў аўторак дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Пэтра.
Служба зьнешняй выведкі Ўкраіны заявіла, што ніколі не супрацоўнічала з Барысам Германам — падазраваным у арганізацыі замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку.
Спэцыяльны пракурор ЗША Робэрт Мюлер, які ўзначальвае расьсьледаваньне меркаванага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскую прэзыдэнцкую кампанію 2016 году, вылучыў новыя абвінавачваньні супраць Пола Манафорта — былога кіраўніка выбарчага штабу Дональда Трампа.
Такім чынам украінская кампанія спрабуе атрымаць ад расейскай $2,6 млрд паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу. «Газпром» гэтыя грошы плаціць адмаўляецца
У аўторак Іран паведаміць назіральніку ААН у Вене пра пачатак працэсу павелічэньня магутнасьцяў краіны ва ўзбагачэньні ўрану. Пра гэта іранскаму інфармагенцтву ISNA заявіў прадстаўнік Ірану ў пытаньнях атамнай энэргіі Бехруз Камальвандзі.
Швайцарскія банкі, каб пазьбегнуць санкцый з боку ЗША, заблякавалі больш за мільярд даляраў на асабістых рахунках расейскага алігарха Віктара Вексельберга.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін параўнаў вайну на Данбасе з вайной у Чачні і заявіў, што для вырашэньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Кіеву варта надаць асаблівы статус тэрыторыям сэпаратыстаў, як гэта зрабіла Масква ў дачыненьні Чачэнскай рэспублікі.
Прэзыдэнт гаворыць пра дасягненьні ў эканоміцы і абароне, аднак 52,8% амэрыканцаў нэгатыўна ацэньваюць ягоную дзейнасьць.
Суд пастанавіў, што камісія па грамадзянскіх правах штату Каларада ў гэтым канкрэтным выпадку прадэманстравала варожасьць да рэлігіі.
Раман мае назву «President is Missing» («Прэзыдэнт зьнік»), і па ім ужо здымаюць сэрыял.
Неабходна дамагчыся прысваеньня Курапатам самага высокага ляндшафтна-рэкрэацыйнага статусу — асабліва ахоўнага. Патрэбна таксама весьці дыялёг з Камітэтам архітэктуры і будаўніцтва і з інстытутам «Менскграда», якія зьяўляюцца заказчыкамі Генпляну Менску. Так лічаць «Экспэрты ў абарону Курапатаў».
Lufthansa выдаліла ролік са сваіх афіцыйных старонак ў Youtube і Facebook. Аднак, відэа яшчэ можна пабачыць тут.
«Я добраахвотна вяртаю 12-месячны заробак міністра, бо гэта праблема паўплывала на грамадзкі давер да Міністэрства фінансаў і адміністрацыі ў цэлым»
Сустрэча кіраўніка Беларусі і Халтмаагійна Батулгі заплянаваная на 8 чэрвеня. І адбудзецца яна на нэўтральнай пляцоўцы — у кітайскім горадзе Ціндао падчас саміту ШАС. Такое паведамленьне зрабіў сёньня міністар замежных спраў Манголіі Дамдзін Цогтбаатар, які знаходзіцца зь візытам у Беларусі.
Улады КНР зрабілі такую заяву ў нядзелю пасьля чарговага раўнду перамоваў.
Што азначае заява папы Францішка пра «ўжо ня дзейны сьцяг ўніятызму, які вычарпаў сябе», зробленая падчас сустрэчы з дэлегацыяй Расейскай праваслаўнай царквы? Пракамэнтаваць заяву рымскага пантыфіка мы папрасілі кіраўніка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, экспэрта ў рэлігійных пытаньнях Пётру Рудкоўскага. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Затрыманага 1 чэрвеня падчас «прафіляктычнай размовы» Пятра Маркелава так і не асудзілі. Здымак аказаўся «фаташопам».
Сястра падазраванай Вера Саўчанка абвінаваціла СБУ ў хлусьні.
Маскоўскі гарадзкі суд асудзіў на 12 гадоў калёніі строгага рэжыму ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку, арыштаванага ў Расеі ў 2016 годзе паводле абвінавачваньня ў шпіянажы.
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) на сэсіі, якая праходзіць у Жэнэве, уключыла Беларусь у так званы «кароткі сьпіс» — гэта пералік краін, дзе груба парушаюць правы наёмных працоўных і прафсаюзаў.
Новым мэрам Кішынэва стаў лідэр правай праэўрапейскай апазыцыйнай партыі «Плятформа DA» Андрэй Нэстасе, які атрымаў перамогу ў другім туры выбараў кіраўніка сталіцы Малдовы.
Віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка назвала прозьвішчы пяці ўкраінскіх зьняволеных, якія знаходзяцца ў турмах на тэрыторыі Расеі, якіх Кіеў хацеў бы атрымаць у абмен на расейцаў, арыштаваных на тэрыторыі Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ