Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паўднёвым захадзе Сырыі аднавіліся баі. 45 тысяч чалавек сталі ўцекачамі


Баі на паўднёвым захадзе Сырыі, 25 чэрвеня 2018
Баі на паўднёвым захадзе Сырыі, 25 чэрвеня 2018

Прынамсі 45 тысяч чалавек за апошнія дні пакінулі свае дамы, ратуючыся ад баявых дзеяньняў, якія аднавіліся на паўднёвым захадзе Сырыі.

Такія дадзеныя прыводзіць ААН. Войскі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада вядуць наступ на раёны, занятыя паўстанцамі. Паведамляецца аб бамбёжках населеных пунктаў. Па дадзеных назіральнікаў, у іх удзельнічае і расейская авіяцыя.

Уцекачы з раёнаў, дзе ідуць баі, накіроўваюцца да мяжы зь Ярданіяй. Улады гэтай краіны раней, аднак, заявілі, што не гатовыя даць ім прытулак, паколькі ўжо прынялі некалькі соцень тысяч уцекачоў з Сырыі.

Паводле сырыйскіх урадавых СМІ, войскі Асада здолелі выбіць паўстанцаў зь некалькіх раёнаў у правінцыі Дэра. Частка тэрыторыі была пакінутая без бою.

Злучаныя Штаты заклікалі Дамаск і Маскву спыніць наступ. Аднак, як паведамляецца, ЗША папярэдзілі паўстанцаў, што не акажуць ім ваенную дапамогу.

За апошнія месяцы сырыйская армія заняла шэраг тэрыторый, якія не кантралявала некалькі гадоў. Пад кантролем паўстанцаў застаюцца толькі правінцыя Ідліб на поўначы краіны і ўчастак ля мяжы зь Ярданіяй на поўдні, дзе зараз ідуць баі, а таксама паўночна-ўсходнія раёны, якія кантралююць рух Сырыйскія дэмакратычныя сілы. Гэты рух падтрымліваецца Злучанымі Штатамі, яго ядро складаюць атрады курдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG