Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. Ён адказвае на пытаньне, ці магчыма спалучыць нацыянальныя інтарэсы і інтэграцыйныя абавязаньні Беларусі і Расеі, заяўляе, што Расея можа ўсё менш разьлічваць на Беларусь у замежнай палітыцы, лічыць, што Захад не зьбіраецца зрынаць цяперашні менскі рэжым, і тлумачыць, ці адчувае Лукашэнка, якія лініі ня варта пераходзіць у адносінах з Расеяй.