Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць краінаў ЭЗ створаць корпус хуткага рэагаваньня


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Дзевяць краінаў-чальцоў ЭЗ у панядзелак маюць намер падпісаць пагадненьне аб стварэньні сумеснага корпусу хуткага рэагаваньня.

Чакаецца, што дакумэнт у Люксэмбургу падпішуць міністры абароны Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нідэрляндаў, Эстоніі, Гішпаніі і Партугаліі.

Пасьля прыходу да ўлады новага ўраду Італія адступіла ад сваёй першапачатковай падтрымкі праекту, але Рым ня выключыў будучага ўдзелу краіны ў ім.

У верасьні леташняга году прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прапанаваў стварыць падобнае ўзброенае падразьдзяленьне, выступаючы ў Сарбоне з прамовай аб рэформе Эўразьвязу.

Паводле Макрона, агульнаэўрапейскія сілы змогуць удзельнічаць у вырашэньні вострых крызысаў ва ўсім сьвеце. Чакаецца, што гэтая ініцыятыва будзе спрыяць сумеснаму плянаваньню такіх мерапрыемстваў, як барацьба з наступствамі стыхійных бедзтваў або эвакуацыя людзей з «гарачых кропак».

Крыніца ва ўрадзе Францыі сказала, што ўдзел Вялікабрытаніі ў праекце зьяўляецца ключавым, у тым ліку пасьля выхаду краіны з ЭЗ.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг таксама знаходзіцца ў Люксэмбургу, каб прыняць удзел у дыскусіях пра эўрапейскую бясьпеку і абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG