Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названае імавернае месца сустрэчы Трампа і Пуціна. І гэта ня Менск


Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна можа прайсці ў Хельсінкі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША.

Раней паведамлялася, што сустрэча лідэраў дзьвюх краінаў можа адбыцца ў 15 ліпеня ў Вене.

Афіцыйнага пацьвярджэньня даты і месца сустрэчы пакуль няма.

Выданне Politico адзначае, што Хэльсінкі знаходзіцца недалёка ад Расеі і ў Пуціна будзе магчымасьць вярнуцца ў Маскву на фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе. Ён пройдзе 15 ліпеня.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустракаліся двойчы ў кулюарах міжнародных самітаў і па прынамсі восем разоў гутарылі па тэлефоне. Асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША, аднак, ня было з часоў анэксіі Крыма ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG