Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня дасьць візаў удзельнікам «Місіі Сыбір», якія дбаюць пра магілы высланых літоўцаў


Ускладаньне кветак у дзень дэпартацыі ў Літве.
Ускладаньне кветак у дзень дэпартацыі ў Літве.

Расея прыпыніла выдачу віз грамадзянам Літвы — удзельнікам праекту «Місія Сыбір». Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу камэнтары прадстаўніка МЗС Расеі Марыі Захаравай

Яна абгрунтавала гэты крок сытуацыяй з савецкімі помнікамі ў Літве, у адносінах да якіх, як сьцьвярджаецца, Вільня праводзіць «дэструктыўную лінію». Захарава назвалі рашэньне расейскага МЗС «вымушанай мерай».

Міністэрства замежных спраў Літвы заявіўла аб расчараваньні ў сувязі з рашэньнем Расеі не дазволіць правядзеньне штогадовай экспэдыцыі «Місія — Сыбір» (яна павінна была доўжыцца з 17 ліпеня да 1 жніўня). Пра гэта паведамляе партал DELFI.

Праект «Місія Сыбір» быў заснаваны ў 2006 годзе. Яго мэтай зьяўляецца добраўпарадкаваньне пахаваньняў літоўцаў, сасланых у Сыбір у гады сталінскіх рэпрэсій.

Пасьля акупацыі Літвы і яе ўключэньня ў склад СССР у Сыбір былі дэпартаваныя каля 300 тысяч чалавек, якія ўваходзілі ў лік так званых «нядобранадзейных элемэнтаў» — былыя чыноўнікі, палітыкі, прадстаўнікі духавенства.

На тэрыторыі Расеі знаходзіцца каля двухсот месцаў пахаваньняў літоўскіх ссыльных.

Задача экспэдыцый літоўскай моладзі «Місія Сыбір» — выкарыстоўваючы архівы і іншыя сьведчаньні, весьці пошук літоўскіх могілак у Расеі і добраўпарадкоўваць ужо вядомыя месцы пахаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG