Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы на выбарах перамагае кандыдат, якому закідалі падтрымку Крамля


Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор
Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор

У Мэксыцы апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў сьведчаць, што кандыдат ад левых сілаў Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле экзыт-полаў, Абрадор набірае ў першым туры каля 53% галасоў, нашмат апярэджваючы двух іншых канкурэнтаў

Афіцыйныя вынікі чакаюцца позна ўвечары 2 ліпеня паводле мясцовага часу.

64-гадовы Лёпэс Абрадор, які абяцаў «радыкальныя» зьмены ў стратэгіі краіны, выкарыстаў расчараваньне насельніцтва і ягоны страх перад карупцыяй і гвалтам з боку наркакартэляў Мэксыкі.

У студзені 2018 году Абрадор адкінуў сьцьвярджэньні апанэнтаў і аднаго з амэрыканскіх чыноўнікаў, што ягоная кампанія можа мець падтрымку з боку Крамля.

У сьнежні 2017 году тагачасны дарадца Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Гэрбэрт Макмастэр заявіў, што Крэмль пачаў складаную кампанію па ўзьдзеяньні на прэзыдэнцкія выбары ў Мэксыцы ў 2018 годзе. «Мы бачылі, што гэта сапраўды складаныя намаганьні, накіраваныя на палярызацыю дэмакратычных грамадзтваў. Вы ўжо бачылі, па сутнасьці, пачатковыя прыкметы гэтага ў прэзыдэнцкай кампаніі ў Мэксыцы», — сказаў Макмастэр.

Выбары ў Мэксыцы прайшлі на тле беспрэцэдэнтнага гвалту — за год прэзыдэнцкай кампаніі ў краіне загінулі звыш 130 кандыдатаў і актывістаў розных палітычных партыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG