У 1959 годзе ў Гішпаніі побач з Мадрыдам быў пабудаваны велізарны мэмарыяльны комплекс – «Даліна Загінулых». Там пахаваныя тысячы ахвяраў Грамадзянскай вайны, у асноўным франкістаў, а пазьней там жа ў маўзалеі быў пахаваны Франсіска Франка. Яго цела рэгулярна прапануюць перапахаваць, але шмат хто ў Гішпаніі супраць.