Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея аднавіла бамбаваньні паўднёвага захаду Сырыі


У раёне Дэраа. 25 чэрвеня 2018 году.
У раёне Дэраа. 25 чэрвеня 2018 году.

Расейскія паветраныя ўдары на паўднёвым захадзе Сырыі аднавіліся ў сераду пасьля таго, як перамовы аб аднаўленьні кіраваньня Башара Асада ў гэтых раёнах пацярпелі няўдачу.

Паветраныя ўдары вяліся па горадзе Тафас, на паўночны захад ад гораду Дэраа, і па Сайдзе — на ўсход ад Дэраа. Пра гэта паведамляе Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека.

Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад вядзе кампанію на паўднёвым захадзе краіны пры падтрымцы раскйскай авіяцыі, каб адбіць рэгіён у паўстанцкіх груп, і ўжо захапіў большую частку гэтай тэрыторыі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, якія сьцьвярджаюць, што на Сайду ў сераду ўвечары былі скінутыя таксама бочкавыя бомбы.

Паўстанцы вялі перамовы з Расеяй, пачынаючы з суботы, імкнучыся дамовіцца аб спыненьні баявых дзеяньняў, умовай чаго ставілася вяртаньне раёнаў пад сувэрэнітэт ураду Асада. Аднак дамовіцца не змаглі.

Прадстаўнік асноўных фракцый Свабоднай сырыйскай арміі, якая вядзе перамовы з расейскім бокам, заявіў агенцтву Reuters, што «перамовы пацярпелі няўдачу з прычыны настойлівасьці (расейскага боку) у перадачы цяжкай зброі».

Іншы прадстаўнік паўстанцаў паведаміў, што перамовы пацярпелі няўдачу, таму што Расія дамагалася, каб уся зброя перадавалася адначасова. А сырыйская апазыцыя хацела здаць яе паэтапна, пасьля таго як дзесяткі тысяч перамешчаных асоб вернуцца дадому.

Пасьля першага раўнду перамоваў у суботу паўстанцы пакінулі іх, заявіўшы, што «расейскія ўмовы ўяўляюць сабой прыніжальную капітуляцыю».

Неўзабаве Ярданія пераканалі іх вярнуцца за стол перамоваў, пра што паведамілі афіцыйныя крыніцы. Міністар замежных спраў Ярданіі Айман Сафадзі правёў перамовы ў Маскве зь Сяргеем Лаўровым у сераду і заявіў, што на поўдні Сырыі існуе рызыка гуманітарнай катастрофы, калі не адбудзецца спыненьне агню.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG