Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН на патрабаваньне Расеі абмяркуе сытуацыю вакол Сырыі


Расейскі амбасадар у ААН Васілій Нябензя на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН

Рада Бясьпекі ААН 13 красавіка на патрабаваньне Расеі заплянавала экстранае паседжаньне аб «пагрозе міжнароднаму міру» праз магчымыя паветраныя ўдары па Сырыяй з боку Злучаных Штатаў і саюзьнікаў.

«Першачарговай задачай зьяўляецца прадухіленьне небясьпекі вайны. Небясьпека эскаляцыі вышэйшая, чым проста Сырыя, таму што там ёсьць нашы вайскоўцы... Такім чынам, сытуацыя вельмі небясьпечная», — сказаў расейскі амбасадар у ААН Васілій Нябензя 12 красавіка.

Расея мае тысячы вайскоўцаў і вайсковых дарадцаў у Сырыі, а таксама дзясяткі самалётаў на авіябазе Хмэймім і 10-15 караблёў у Міжземным моры каля ўзьбярэжжа Сырыі.

Расейскія камэнтары зьявіліся ў адзін дзень з пацьвярджэньнем з боку дырэктара ФБР Майка Пампэо, што расейскія найміты загінулі ў лютым, калі спрабавалі захапіць нафтавае радовішча ў раёне пасёлка Хішам.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 12 красавіка, што ўдар па Сырыі можа быць «неўзабаве або наогул хутка». Лідэры ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі працягваюць кансультацыі наконт магчымага адказу на меркаванае выкарыстаньне хімічнай зброі рэжымам Башара Асада ў Сырыі. Валянтэрская выратавальная служба «Белыя каскі», апублікаваўшы фота целаў загінулых, заявіла, што ў выніку хімічнай атакі пацярпелі больш за 1000 чалавек і ўжо пацьверджана 150 сьмерцяў.

Афіцыйны Дамаск і Масква, якая падтрымлівае Асада, адмаўляюць, што ў горадзе Дума 7 красавіка адбылася хімічная атака. Прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Нябензя заявіў пра неабходнасьць «прадухіліць вайну». Ён адзначыў, што, паколькі ў Сырыі знаходзяцца расейскія вайскоўцы, у выпадку ўдараў па гэтай краіне ня выключанае ўзброенае сутыкненьне паміж Расеяй і ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG