Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Расеі ў ААН: галоўнае — не дапусьціць вайны


Васілій Нябензя і пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі
Васілій Нябензя і пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі

Паводле яго, галоўным прыярытэтам міжнароднай супольнасьці зараз павінна стаць прадухіленьне вайны вакол Сырыі. Пры гэтым Нябензя назваў «няўяўнымі» гіпатэтычныя ўдары ЗША па аб’ектах у Сірыі, дзе знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

Рада бясьпекі ААН у чацьвер за зачыненымі дзьвярыма абмеркавала сытуацыю вакол Сырыі, якая рэзка абвастрылася пасьля падзеяў 7 красавіка ў горадзе Дума. Краіны Захаду сьледам за сырыйскай апазыцыяй абвінаваціў рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў хімічнай атацы, у выніку якой падчас штурму гораду загінулі мірныя жыхары. Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі заявілі, што хімічны напад не павінны застацца без адказу. Лідэры ЗША, Францыі і Брытаніі кажуць аб магчымасьці ўдараў па Сырыі, аднак падкрэсьліваюць, што рашэньне пра іх пакуль не прынята.

Рада бясьпекі ААН пакуль не змагла прыняць рэзалюцыю пра расьсьледаваньне паведамленьняў аб хімічнай атацы. У чацьвер чарговы праект такой рэзалюцыі ў Раду бясьпекі ўнесла Швэцыя.

У Сырыю прыбываюць экспэрты міжнароднай арганізацыі па забароне хімічнай зброі, якія, як чакаюцца, змогуць наведаць месца меркаванай атакі ў суботу. Амэрыканскія СМІ ў чацьвер паведамляюць са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі, што ў ЗША ёсьць пацьверджаньні таго, што хімічная атака мела месца. Пра тое ж заявіў прэзыдэнт францыі Эмануэль Макрон. Расея ж і афіцыйны Дамаск сьцьвярджаюць, што хімічная зброя не прымянялася, а паведамленьні пра атаку называюць правакацыяй ці інсцэніроўкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG