Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заявіла аб пастаўках у Сырыю новых сыстэм супрацьпаветранай абароны


Расейскія зэнітна-ракетныя комплексы С-300
Расейскія зэнітна-ракетныя комплексы С-300

Расейскія вайскоўцы заявілі, што неўзабаве даставяць у Сырыю новую сыстэму супрацьпаветранай абароны. Начальнік Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня расейскага войска Сяргей Рудзкой 25 красавіка адзначыў, што Масква дасьць Сырыі «новыя сыстэмы супрацьракетнай абароны ў найбліжэйшы час», хоць не назваў тып зброі.

Яго заява адбылася ўсьлед за паведамленьнямі расейскіх СМІ, што Масква разглядае магчымасьць продажу сваіх сыстэм С-300. Пасьля 14 красавіка, калі краіны Захаду нанесьлі па тэрыторыі Сырыі паветраныя ўдары, расейскія чыноўнікі заяўлялі, што могуць перагледзець дадзеныя Масквой 10 гадоў таму абавязаньні не пастаўляць С-300 у Сырыю.

Удары заходняй кааліцыі 14 красавіка былі адказам на верагодную хімічную атаку ў горадзе Дума, дзе 7 красавіка загінулі больш за 40 чалавек. Заходнія саюзьнікі абвінавацілі ў гэтым інцыдэнце ўрад прэзыдэнта Башара Асада. Расея і Сырыя адмаўлялі, што Дамаск стаіць за гэтым нападам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG