Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нехта нанёс новы ракетны ўдар па авіябазах Башара Асада ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сырыйскія сілы проціпаветранай абароны паведамілі аб зьбіваньні ракетаў каля аэрадрому ў правінцыі Хомс, СМІ таксама паведамляюць пра ракетны абстрэл авіябазы пад Дамаскам, піша Reuters. Пра пацярпелых і разбурэньні ад атакаў не паведамлялася.

Хто запусьціў ракеты, невядома: Пэнтагон заявіў, што вайсковай актыўнасьці ЗША ў той час у тых раёнах не было, а ізраільскія вайскоўцы адмаўляюцца ад камэнтароў.

Паводле апазыцыі, авіябаза пад Дамаскам — адна з асноўных для сілаў афіцыйнага кіраўніка Сырыі Башара Асада, там маглі знаходзіцца расейскія вайскоўцы. У правінцыі Хомс удар быў нацэлены на авіябазу, якую ў мінулым годзе атакавалі сілы ЗША ў адказ на хімічную атаку па мірных жыхарах.

У канцы мінулага тыдню сілы ЗША нанесьлі авіяўдары па сілах Асада ў адказ на чарговую атаку з ужываньнем хімічнай зброі. Пры ракетных ударах па сілах Асада, паводле ЗША, мірнае насельніцтва​ не пацярпела, сырыйскі ўрад не паведамляў пра чалавечыя страты. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пісаў, «місія выкананая».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG