Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр журналіст, які першым напісаў пра сьмерць расейскіх наймітаў у Сырыі


Максім Барадзін
Максім Барадзін

У Екацярынбургу памёр журналіст Максім Барадзін, які першым напісаў пра сьмерць чальцоў атраду «ПВК Вагнера» ў Сырыі. Ён памёр, не прыходзячы ў сябе, пасьля падзеньня з вакна. Пра гэта паведамляе «МБХ Медиа».

Раней паведамлялася, што 13 красавіка Барадзін выпаў з вакна сваёй кватэры на пятым паверсе. Ён атрымаў цяжкія траўмы, трапіў у кому і быў дастаўлены ў бальніцу.

Паліна Румянцава, галоўны рэдактар расейскага інфармацыйнага агенцтва «Новый день», у якім працаваў Барадзін, дапусьціла, што смерць журналіста магла быць невыпадковай.

«Каб зразумець, што адбылося, трэба атрымаць доступ у кватэру, мы займаемся гэтым. Калі зьявіцца хоць бы нейкі намёк на крымінал, мы ўсім паведамім», — сказала яна. Паводле Румянцавай, для самагубства Барадзіна не было ніякіх падстаў.

Барадзін быў сярод журналістаў, якія распавялі пра гібель у Сырыі байцоў «ПВК Вагнера» пасьля авіяўдару міжнароднай кааліцыі 7 лютага.

7 лютага ў раёне Дэйр-эз-Зор расейская група з танкамі і артылерыяй перасекла узгодненую лінію дээскалацыі, што аддзяляе тэрыторыю рэжыму прэзыдэнта Асада ад тэрыторыі, кантраляванай «Дэмакратычнымі сіламі Сырыі», якіх падтрымліваюць ЗША. Падчас нападу быў нанесены ўдар у адказ артылерыяй і бесьпілотнікамі.

12 красавіка кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША, былы дырэктар ЦРУ Майк Пампэо заявіў на слуханьнях у Сэнаце, што ў Сырыі ў баявым сутыкненьні з амэрыканскімі вайскоўцамі нядаўна была забітая «пара сотняў расейцаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG