Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На брыфінгу ў Пэнтагоне ваеннае кіраўніцтва ЗША заявіла, што ўсе намечаныя ваенныя цэлі ў Сырыі былі пасьпяхова зьнішчаныя.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны ЗША, пры ракетных ударах па аб’ектах хімічнай інфраструктуры рэжыму Асада цывільнае насельніцтва не пацярпела.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Амэрыканскія вайскоўцы не каардынавалі свае дзеяньні з расейскім бокам, але Расея была папярэджаная пра ўдар.

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Хантсман заявіў, што заходнія дзяржавы зрабілі ўсё магчымае, каб не было ніякіх расейскіх страт і падкрэсьліў, што ваенныя дзеяньні не былі «канфліктам паміж звышдзяржавамі».

У ходзе паветранага ўдару па Сырыі галоўнымі цэлямі сталі тры абʼекты, непасрэдна зьвязаныя з вытворчасьцю і ўжываньнем хімічнай зброі. Усяго падчас кароткатэрміновай апэрацыі амэрыканскія, францускія і брытанскія сілы выпусьцілі больш за 120 ракет.

У ліку асноўных цэлей апынуліся абʼекты, разьмешчаныя на ўскраіне Дамаску, а таксама ў горадзе Хомс, прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад сталіцы.

Першай мэтай стаў «ваенны навукова-дасьледчы цэнтар, дзе дасьледаваліся тэхналёгіі, зьвязаныя са стварэньнем, вытворчасьцю і выпрабаваньнем хімічнай і біялягічнай зброі». Яшчэ дзьве мэты былі разьмешчаныя непадалёк ад Хомса. Гэта сховішча хімічнай зброі на захад ад гораду — па дадзеных амэрыканскіх ваенных, менавіта там захоўваюцца асноўныя запасы зарына, які выкарыстоўвае рэжым Асада, а таксама яшчэ адзін ваенны абʼект, «які ўключае ў сябе як сховішча хімічнай зброі, так і камандны пункт, які мае важнае значэньне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG