Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Місія выкананая!» — Дональд Трамп пракамэнтаваў вынікі ўдараў па Сырыі


Прэзыдэнт ЗША выказаў выказаў задавальненьне тым, што баявая задача, пастаўленая перад узброенымі сіламі, выкананая, як ён заявіў, «цалкам».

Дональд Трамп наступным чынам пракамэнтаваў у твітэры вынікі начнога ўдару па Сырыі: «Выдатна выкананы начны ўдар. Дзякуй Францыі і Вялікабрытаніі за іх мудрасьць і сілу іх доблесных Войскаў. Лепшых вынікаў і быць не магло. Місія Выкананая!».

«Вельмі ганаруся нашым вялікім Войскам, якое хутка, пасьля таго, як будуць расходаваныя ўхваленыя мільярды даляраў, стане найлепшым з усіх, якія калі-небудзь былі ў нашай Краіне. Ніхто і нішто нават ня зможа нават наблізіцца!» — напісаў Трамп.

Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што ракетнымі ўдарамі былі зьнішчаныя ўсе заплянаваныя цэлі. Па словах генэрала, амэрыканскі бок ня мае зьвестак пра тое, што пацярпелі мірныя жыхары.

На прэс-канфэрэнцыі ў Міністэрстве абароны журналістам былі прадстаўлены слайды з падрабязнымі ілюстрацыямі аб дысьлякацыі амэрыканскіх і саюзьніцкіх сіл у Міжземным моры. У агульнай колькасьці, з ваенных караблёў ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі а таксама двух амэрыканскіх бамбавікоў B1 па тром абраным сырыйскім цэлям былі выпушчаныя 105 ракет. Агульная сіла ўдараў, па словах прадстаўніка Пэнтагону, удвая пераўзыходзіла сілу ўдараў, нанесеных амэрыканскімі ўзброенымі сіламі ў мінулым годзе па сырыйскім ваенным аб’ектам.

Сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанесьлі ракетна-бомбавы ўдар па прадмесьцях Дамаску і Хомса — па аб’ектах, якія маюць дачыненьне да стварэньня і захоўваньня хімічнай зброі, паведамілі ў Пэнтагоне.

Расея назвала тое, што адбылося, актам агрэсіі і асудзіла атаку. Зь ініцыятывы Масквы 14 красавіка зьбярэцца на экстраннае пасяджэньне Рада бясьпекі ААН.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG