Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Армэніі выкліканы на допыт у справе аб здушэньні пратэстаў 10 гадоў таму


Дэманстрацыя пратэсту ў Армэніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, Ерэван, 1 сакавіка 2008
Дэманстрацыя пратэсту ў Армэніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, Ерэван, 1 сакавіка 2008

Другому прэзыдэнту Армэніі Робэрту Качар'яну накіраваная позва аб выкліку на допыт у Спэцыяльную сьледчую службу ў межах крымінальнай справы аб падзеях 1-2 сакавіка 2008 году.

Гэтую інфармацыю нашаму радыё пацьвердзіла прэсавая сакратарка сьледчай службы Марына Аганджанян.

Пакуль ня ясна, у якім статусе Качар'ян выкліканы на допыт.

Празь дзесяць гадоў пасьля падзей 1-2 сакавіка 2008 году, калі да ўлады прыйшоў адзін зь лідэраў тагачаснай апазыцыі Нікол Пашыньян, Робэрт Качар'ян будзе ўпершыню дапытаны па гэтай справе.

1 сакавіка 2008 году падчас масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ўсьлед за прэзыдэнцкімі выбарамі 2008 году, на якіх перамогу атрымаў Сэрж Саргсьян, адбыліся сутыкненьні паміж сілавікам і ўдзельнікамі акцый. Раніцай 1 сакавіка 2008 году паліцыянты напалі на апазыцыйных дэманстрантаў, якія начавалі на плошчы Свабоды ў Ерэване. Дэманстранты выказвалі свой пратэст супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Пазьней у той самы дзень на плошчы каля помніка Аляксандру Мясьнік'яну і ў яе ваколіцах паміж пратэстоўцамі і сілавікамі адбыліся сутыкненьні, у выніку якіх 10 чалавек загінулі, сотні атрымалі раненьні. Праз 10 гадоў пасьля гэтых крывавых падзеяў абставіны гібелі 10 ахвяр усё яшчэ застаюцца нявысьветленымі.

Днямі новы кіраўнік Спэцыяльнай сьледчай службы Сасун Хачатр'ян заявіў, што ў ведамства ёсьць палітычная воля для таго, каб раскрыць «Справу 1 сакавіка».

Сёньня служба паведаміла, што былы міністар абароны Мікаэл Аруцюньян прыцягнуты ў якасьці абвінавачанага па «Справе 1 сакавіка», ён абвешчаны ў вышук, хадайніцтва аб яго арышце накіраванае ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG