Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі ўхваліў закон аб забароне расейскай мовы ў прыватных ВНУ


Прэзыдэнт Латвіі Раймандас Вэяніс ухваліў папраўкі ў закон аб вышэйшай адукацыі, якія, сярод іншага, забараняюць прыватным ВНУ рэалізоўваць навучальныя праграмы на расейская мове.

Пра гэта паведамляе партал Delfi са спасылкай на ўрадавае выданьне Latvijas Vēstnesis. На расейскай мове летась вучылася прыкладна траціна студэнтаў прыватных ВНУ.

Не ўхваляць гэтыя папраўкі заклікалі прэзыдэнта апазыцыйная парлямэнцкая фракцыя «Згода», кіраўнікі шэрагу ВНУ і недзяржаўныя арганізацыі. Вэяніс заклікі праігнараваў.

Згодна зь дзейны законам, на замежнай мове дазваляецца ажыцьцяўляць навучаньне па такіх праграмах, дзе гэта неабходна для дасягненьня мэтаў навучаньня (моўныя і культурныя праграмы).

Да гэтага часу закон аб вышэйшай адукацыі рэгуляваў выкарыстаньне моваў толькі ў дзяржаўных ВНУ, але, паколькі вышэйшая адукацыя зьяўляецца дэлегаванай дзяржавай функцыяй, улады Латвіі палічылі, што такія ж зьмены неабходныя і ў прыватных ВНУ.

Навучаньне ў латвійскіх ВНУ па-ранейшаму можна будзе весьці на адной з моваў Эўразьвязу. У дзяржаўных ВНУ Латвіі навучаньне на мовах ЭЗ магчымае толькі ў асобных выпадках — для замежных студэнтаў і па праграмах, прадугледжаных дамовамі аб міжнародным супрацоўніцтве. Пры гэтым замежныя студэнты абавязкова вывучаюць латыскую мову, калі вучоба доўжыцца больш за шэсьць месяцаў.

У красавіку сёлета была зацьверджаная адукацыйная рэформа, паводле якой школы нацыянальных меншасьцяў пераходзяць на латыскую мову навучаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG