Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік генштабу Ўкраіны назваў «крадзяжом чужой гісторыі» новыя назвы ў расейскім войску


Начальнік Генэральнага штабу Ўкраіны Віктар Мужэнка
Начальнік Генэральнага штабу Ўкраіны Віктар Мужэнка

У Генэральным штабе Ўкраіны лічаць «прэтэнзіяй на землі іншых народаў» прысваеньне прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным ганаровых найменьняў у гонар украінскіх, беларускіх і польскіх гарадоў расейскім вайсковым падразьдзяленьням. Пра гэта напісаў начальнік Генштабу Віктар Мужэнка ў фэйсбуку.

«Сваімі рашэньнямі расейцы працягваюць сваю даўнюю традыцыю — красьці чужую гісторыю і славу. Гэта выразны сыгнал нам і сьвету, што агрэсар не зьбіраецца спыняцца ў Данбасе і Крыме», — піша Мужэнко.

Ён таксама паведаміў, што падпісаў загад аб дэкамунізацыі ва ўкраінскім войску. Законы аб дэкамунізацыі былі прынятыя ва Украіне ў 2015 годзе.

2 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указы аб прысваеньні ганаровых найменьняў шэрагу частак расейскай арміі, у прыватнасьці, імёнаў украінскіх гарадоў Жытоміра і Львова, беларускіх Віцебску, Кобрына і Слоніма. Ва ўказах адзначаецца, што ганаровыя назвы дадзены «у мэтах захаваньня слаўных вайсковых гістарычных традыцый, выхаваньня вайскоўцаў у духу адданасьці Айчыне і вернасьці воінскаму абавязку».

Міністэрства абароны Беларусі пакуль не пракамэнтавала перайменаваньні ў расейскім войску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG