Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскія сябры АГП адзначылі 3 ліпеня ў інтэрнэце, бо на вуліцу «не пускаюць» міліцыянты. Усё адно затрымалі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Саляніка і Лаўрэньцева схапілі «людзі ў цывільным», як толькі яны выйшлі з дому. Паводле сьведкі, прычыну затрыманьня ім не назвалі, проста «схапілі, вельмі жорстка заламалі рукі і пацягнулі ў машыну». У выніку іх даставілі ў міліцыю, але Саляніка з Кастрычніцкага РАУС павезьлі на «хуткай» у шпіталь, у яго хворае сэрца.

Сябры горадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі плянавалі правесьці ўласную акцыю 3 ліпеня. Напярэдадні іх спрабавалі затрымаць міліцыянты.

Раніцай сябры АГП Мікалай Салянік і Аляксандар Лаўрэнцьеў накіроўваліся ў цэнтар гораду, каб па-свойму адзначыць 3 ліпеня. На выхадзе з дому да Саляніка падышоў міліцыянт, прадставіўся і сказаў, што ягоная машына трапіла ў ДТЗ, і прапанаваў праехаць у пастарунак. Салянік не паслухаўся, і разам з Лаўрэнцьевым яны ад’ехалі на ўласным аўта.

На старонцы Лаўрэнцьева ў Facebook зьявіўся здымак: Салянік і Лаўрэнцьеў у турэмных робах трымаюць плякат, на якім намаляваны калючы дрот і лёзунг «Беларусь — страна для „жизни“».

Цяпер, паводле Лаўрэнцьева, яны сядзяць у ягонай кватэры, бо іх хочуць затрымаць. Пад іхнымі вокнамі дзяжурыць міліцэйская машына.

Салянік сказаў Свабодзе, што ў такім выглядзе з плякатам у руках яны плянавалі выйсьці ў цэнтар гораду.

«Сваім выглядам мы хацелі паказаць, што Беларусь насамрэч несвабодная краіна, што тут няма свабоды, ня дзейнічаюць законы, няма раўнапраўя і свабодных выбараў, што людзі тут жывуць, як у канцлягерах», — сказаў Салянік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG