Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы абяцалі рэакцыю на арышт Кастусёва, якога чакалі ў Варшаве


Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, архіўнае фота
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, архіўнае фота

Дэлегацыя беларускай апазыцыі праводзіць сустрэчы ў МЗС і Сэйме Польшчы — без арыштаванага ў Менску старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Сёньня ў міжнароднай камісіі Сэйму Польшчы пройдуць слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. Адзін з запрошаных старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ня трапіў на сустрэчы ў Варшаву — ён паехаў у аэрапорт «Менск», але быў затрыманы міліцыяй і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну. Цяпер чакаецца суд над ім, верагодна, за пікет у Курапатах супраць рэстарацыі «Поедем поедим».

Як паведаміў Свабодзе адзін з удзельнікаў сустрэч у Варшаве старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі сказаў беларускім апазыцыянэрам, што рэакцыя Польшчы на арышт запрошанага ў Варшаву палітыка будзе, цяпер у МЗС думаюць над яе формай.

Партыя БНФ заклікае вызначыць час, месца і фармат перамоваў наконт рэстарану ля Курапатаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG