Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі цэлы дзень шукалі Рыгора Кастусёва. Знайшлі ў ізалятары


Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт. Ён зьбіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэньні міжнароднай камісіі Сэйму. Паплечнікі ведалі, што з дому выехаў, але ў Варшаве не зьявіўся. Тэлефон адключаны.

Увечары намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну. Затрыманы, на думку Янукевіча, за Курапацкую варту.

Рыгор Кастусёў — старшыня партыі БНФ. Браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі 2010 году, але не перамог.​


Зянковіч і Кастусёў: «Уладальнікі рэстарана, улады і пратэстоўцы разам абмяркуюць канфлікт у Курапатах»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG