Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянковіч і Кастусёў: «Уладальнікі рэстарана, улады і пратэстоўцы разам абмяркуюць канфлікт у Курапатах»


Рыгор Кастусёў (зьлева) і Юрась Зянковіч (справа) на пікеце супраць адкрыцьця рэстарана ля Курапатаў, 14 чэрвеня 2018
Рыгор Кастусёў (зьлева) і Юрась Зянковіч (справа) на пікеце супраць адкрыцьця рэстарана ля Курапатаў, 14 чэрвеня 2018

Лідэр партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасьці» аб правядзеньні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягненьня кампрамісу адносна канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад мэмарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Пра гэта Кастусёў і Зянковіч сказалі Свабодзе.

У сустрэчы, паводле іх, возьмуць удзел як прадстаўнікі грамадзкасьці, уладаў і буйнога бізнэсу, так і ўладальнікі рэстарану.

«Нам давялося правесьці некалькі прадуктыўных сустрэч з адным з уладальнікаў рэстарану Леанідам Зайдэсам. Ён аказаўся вельмі адкрытым да размовы і канструктыву чалавекам. Цягам перамоваў нам удалося дасягнуць узаемапаразуменьня і прыйсьці да высновы, што праблему магчыма вырашыць толькі ў сумеснай супрацы, — сказаў Зянковіч. — Сустрэча адбудзецца 29 чэрвеня або на тэрыторыі рэстарана, або на нэўтральнай пляцоўцы».

Па словах прадстаўнікоў партыі БНФ, папярэдне ўзгоднена, што на сустрэчу будуць запрошаныя чыноўнікі Менгарвыканкаму, Менаблвыканкаму, Мінкультуры, дыпляматы, абаронцы Курапатаў, Таварыства аховы помнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім, Канапацкая і Марзалюк, бізнэсмэны Юры Зісэр і Віктар Пракапеня.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Кастусёў і Зянковіч сьцьвярджаюць, што ў абмеркаваньні будуць удзельнічаць і тыя, хто пратэстуе супраць рэстарану. Праяўляюць зацікаўленасьць і прадстаўнікі некаторых буйных габрэйскіх арганізацый, якія «абавязкова будуць запрошаныя на перамовы».

«Падчас перамоваў уладальнік рэстарацыі прапануе некалькі варыянтаў, кожны зь якіх можа быць падтрыманы грамадзкасьцю. Напрыклад, выкуп тэрыторыі за меншы, чым балянсавы, кошт, ці правядзеньне вялікай працы па ўладкаваньні Курапатаў і ўсталяваньні папярэдне распрацаванага мэмарыяльнага комплексу, — сказалі Свабодзе Кастусёў ды Зянковіч. — Таксама спадар Зайдэс прадставіць шмат дакумэнтаў-прапановаў, зь якімі ён зьвяртаўся да Мінкульту за апошнія 5–6 год з мэтай распрацоўкі комплексу і атрымаў шматлікія адмовы».

Суразмоўцы падкрэсьліваюць, што ўсе, «хто мае прапановы, будуць сядзець за круглым сталом».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG