Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі «Людзі Лесу»


Сябра журы Артур Вакараў уручае прыз Прэміі Міхала Анемпадыстава – «Бронзавы Анёл» – Яне Галушкінай, Польша Варшава. 7 траўня 2024 году
Сябра журы Артур Вакараў уручае прыз Прэміі Міхала Анемпадыстава – «Бронзавы Анёл» – Яне Галушкінай, Польша Варшава. 7 траўня 2024 году

Беларуская дызайнэрка Яна Галушкіна перамагла ў прэміі Міхала Анемпадыстава за вокладку да кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», выдадзенай у 2022 годзе незалежным фотаархівам VEHA.

Журы ацаніла вывераную і ляканічную кампазыцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, празт якую дасягаецца яднаньне гісторыі і сучаснасьці, паведаляе выданьне Reform.news.

Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла сёньня, 7 траўня, ў Варшаве.

Таксама вокладка, створаная Янай Галушкінай, атрымала спэцыяльную адзнаку тэлеканалу Belsat, партнэра прэміі.

Вокладка кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
Вокладка кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»

Ініцыятыва VEHA, выдавец вылучанай кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», зьбірае і каталягізуе лічбавыя копіі фотаздымкаў зь сямейных архіваў, што тычацца розных аспэктаў грамадзкага жыцьця ад моманту з’яўленьня фатаграфіі і да 1980-х гадоў.

Архіў зьбіраецца вакол розных тэмаў, «Людзі Лесу» — гэта чацьвёртая тэма і чацьвёртая кніга архіва. У ёй сабраныя старыя фотаздымкі людзей у прасторы лесу.

Спэцыфіка конкурсу гэтага году заключалася ў невялікай колькасьці прац, прапанаваных для разгляду і ў яшчэ меншай колькасьці дызайнэраў вокладкі, піша выданьне.

Летась конкурс не праводзіўся праз крызіс эміграцыі, але Беларускі ПЭН «перагрупіраваўся» і абяцае дапрацаваць у тым ліку фінансавую частку конкурсу, , адзначае Reform.news. На гэты момант узнагародай прэміі зьяўляецца бронзавы анёл.

  • Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнэра і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананьне і адпаведнасьць афармленьня зьместу кнігі.
  • Папярэдні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе, пераможцам стаў Анатоль Лазар за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG