Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: іранскі дыплямат рыхтаваў тэракт у Францыі


Кангрэс іранскай апазыыцыі ў Францыі, 30 чэрвеня 2018 году
Кангрэс іранскай апазыыцыі ў Францыі, 30 чэрвеня 2018 году

У Нямеччыне затрыманы іранскі дыплямат — паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту ў Францыі.

Як паведамляе агенцтва Reuters, яшчэ два чалавекі па гэтай справе арыштаваныя ў Бэльгіі і трое — у Францыі, але двое з іх былі пасьля адпушчаныя. Паліцыя сьцьвярджае, што яны мелі намер зладзіць выбух на зьезьдзе Іранскай рады нацыянальнага супраціву — эмігранцкай арганізацыі, на якім прысутнічаў юрыст прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Рудзі Джуліяні.

Сьцьвярджаецца, што арыштаваны дыплямат быў супрацоўнікам іранскага пасольства ў сталіцы Аўстрыі, Вене. Міністэрства замежных спраў Аўстрыі ўжо запатрабаваўла пазбавіць гэтага дыплямата, імя якога не называецца, недатыкальнасьці.

У сераду Вену павінен наведаць зь візытам прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані. Іранскія ўлады пераконваюць краіны Эўропы не далучацца да санкцый, якія ўвялі супраць Тэгерана ЗША. Абвінавачваньні ў адрас дыплямата ў Тэгеране назвалі сфабрыкаванымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG