Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cэнат ЗША: Крэмль спрабаваў паспрыяць Трампу на выбарах


Кіраўнікі сэнацкага камітэту выведкі дэмакрат Марк Уорнэр (зьлева) і рэспубліканец Рычард Бэр
Кіраўнікі сэнацкага камітэту выведкі дэмакрат Марк Уорнэр (зьлева) і рэспубліканец Рычард Бэр

Камітэт выведкі Сэнату Кангрэсу ЗША падтрымаў у аўторак заключэньне выведніцкай супольнасьці пра тое, што Расея ўмешвалася ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году з мэтай спрыяньня кампаніі Дональда Трампа.

«Камітэт амаль паўтара года вывучаў аналітычную працу, праведзеную выведніцкай супольнасьцю, і крыніцы, на якіх яна грунтавалася, і ня бачыць ніякіх прычын аспрэчваць яе высновы», — гаворыцца ў публічнай заяве, распаўсюджанай старшынём камітэту рэспубліканцам Рычардам Бэрам.

Пазыцыя сэнатараў, аднак, разыходзіцца з ацэнкай іх калег з камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў, якія выпусьцілі ў сакавіку сваю ўласную справаздачу аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары. У справаздачы камітэту Палаты прадстаўнікоў гаворыцца, што выведка памылілася, заключыўшы, што Расея жадала перамогі Трампа. Аўтары дакумэнту таксама адзначалі адсутнасьць адкрытых зьвестак, якія сьведчаць аб змове людзей з выбарчага штабу Трампа з Крамлём. Меркаваная змова стала прадметам расьсьледаваньня спэцпракурора Робэрта Мюлера.

Амэрыканская прэса піша, што даклад сэнацкага камітэту можа сапсаваць атмасфэру сустрэчы Трампа і Пуціна, якая адбудзецца 16-га ліпеня ў Хэльсынкі. Сэнатары пагадзіліся з выведніцкай супольнасьцю ў тым, што расейскія спэцслужбы ня толькі наўмысна дапамагалі Трампу, але і рабілі гэта на асабістае распараджэньне Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG