Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў прэзыдэнта Нямеччыны перадаць «найлепшыя пажаданьні» Ангеле Мэркель 


Франк-Вальтэр Штайнмаер, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Ван дэр Бэлен у Трасьцянцы
Франк-Вальтэр Штайнмаер, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Ван дэр Бэлен у Трасьцянцы

Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Нямеччыне за значны ўнёсак у нармалізацыю адносін Беларусі і Эўразьвязу. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з фэдэральным прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Як перадае БелТА, Лукашэнка запэўніў, што нямецкага прэзыдэнта добра ведаюць у Беларусі, таму ягоны сёньняшні прыезд у Менск будзе мець сур'ёзны станоўчы рэзананс.

«Справа ня столькі ў палітычным, колькі ў маральным, этычным аспэкце. Вы ня першы раз у Менску, у Палацы незалежнасьці. «Нармандзкая чацьвёрка» — гэта ў тым ліку і ваша дзецішча. І было б няправільна, каб я не падзякаваў за той вялікі ўнёсак, які вы зрабілі ў нармалізацыю адносін паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Мы вам за гэта вельмі ўдзячныя, мы гэта памятаем. Усё, пра што мы дамаўляліся з Ангелай Мэркель, са свайго боку рэалізавалі».

Праз свайго нямецкага калегу Аляксандар Лукашэнка папрасіў перадаць канцлеру Ангеле Мэркель «найлепшыя пажаданьні ад беларускага народу».

Сёньня ва ўрочышчы Благаўшчына пад Менскам адбыліся ўрачыстае адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек, пераважна габрэяў.

У цырымоніі ўзялі ўдзел Аляксандар Лукашэнка, а таксама дэлегацыі пяці краінаў: Аўстрыі, Ізраілю, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі.

Аўстрыйскую дэлегацыю ўзначаліў прэзыдэнт Аляксандар Ван дэр Бэлен (таксама прыехаў экс-прэзыдэнт Гайнц Фішэр), нямецкую — прэзыдэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер, польскую — дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі, чэскую — намесьнік старшыні Палаты дэпутатаў Войцех Філіп. Ад Усясьветнага габрэйскага кангрэсу прыбыў намесьнік старшыні выканаўчага дырэктара ў пытаньнях дыпляматыі Марам Штэрн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG