Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разглядаюць магчымасьць вываду сваіх войскаў зь Нямеччыны, — The Washington Post


Амэрыканскія вайсковыя вучэньні ў Нямеччыне. Архіўнае фота.

Міністэрства абароны ЗША аналізуе кошт і наступствы вываду амэрыканскіх войскаў з ваенных баз у Нямеччыне. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы выданьня адзначаюць, што канкрэтныя варыянты вываду вайскоўцаў Пэнтагон пакуль не разглядае, а толькі аналізуе інфармацыю.

У Пэнтагоне The Washington Post заявілі, што падобныя праверкі праводзяцца рэгулярна. Некаторыя крыніцы мяркуюць, што аналіз мог быць арганізаваны спэцыяльна, напярэдадні ліпеньскага саміту NATO ў Брусэлі.

У Нямеччыне разьмешчаныя 35 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

The Washington Post адзначае, што магчымасць вываду кантынгенту зацікавіла прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў пачатку 2018 году.

Учора, выступаючы перад журналістамі на борце свайго самалёта, Трамп адзначыў, што эўрапейскія краіны, і ў прыватнасьці Нямеччына, мала інвэстуюць у дзейнасьць NATO. На думку Трампа, такі падыход зьяўляецца «несумленным» ў адносінах да Злучаных Штатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG