Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп распавёў, пра што плянуе паразмаўляць з Уладзімірам Пуціным

Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп у Гамбургу, 2017
Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп у Гамбургу, 2017

Сустрэча паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі мае адбыцца 16 ліпеня.

«Я пагавару зь ім пра ўсё. Мы будзем размаўляць пра Ўкраіну, мы будзем размаўляць пра Сырыю, мы будзем размаўляць пра выбары. Мы ня хочам, каб нехта ўмешваўся ў нашыя выбары», — сказаў Трамп.

Адказваючы на пытаньне пра тое, ці можна ён дапусьціць прызнаньне анэксаванага Крыма расейскім, прэзыдэнт ЗША адказаў «паглядзім». Раней Трамп заявіў, што анэксія паўвыспы стала магчымай пры кіраваньні прэзыдэнта Барака Абамы.

Сустрэча лідэраў ЗША і Расеі адбудзецца ў Хэльсынкі 16 ліпеня. Гэта будуць першыя паўнавартасныя двухбаковыя перамовы. Раней Трамп і Пуцін сустракаліся двойчы ў межах міжнародных форумаў і некалькі разоў мелі тэлефонныя размовы.

XS
SM
MD
LG