Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа MH17 над Данбасам: лідэры Эўразьвязу заклікалі Расею прызнаць адказнасьць


Удзельнікі саміту Эўразьвязу ў Брусэлі заклікалі Расею ў поўнай меры ўзаемадзейнічаць са сьледзтвам для ўстанаўленьня ісьціны, справядлівасьці і адказнасьці.

Лідэры 28 краін-членаў Эўрапейскага Зьвязу заклікалі Расейскую Фэдэрацыю прызнаць адказнасьць за катастрофу малайзійскага самалёта «Боінг 777» рэйсу MH17, які быў зьбіты ў небе над Данецкай вобласьцю 17 ліпеня 2014 году.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным на сайце Рады ЭЗ паведамленьні аб выніках першага дня саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Эўразьвязу, які праходзіць у Бруселі.

«Эўрапейская Рада зноў пацьвярджае сваю поўную падтрымку рэзалюцыі 2166 Рады Бясьпекі ААН, якая тычыцца катастрофы самалёта рэйсу MH17. Эўрапейская Рада заклікае Расейскую Фэдэрацыю прызнаць яе адказнасьць і ў поўнай меры ўзаемадзейнічаць у рамках ўсіх намаганьняў з мэтай ўстанаўленьня ісьціны, справядлівасьці і адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

У траўні сёлета сумесная сьледчая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі пяці краін, апублікавала прамежкавы даклад аб катастрофе, зь якога вынікае, што «Боінг» 17 ліпеня 2014 году быў зьбіты з ўстаноўкі «Бук», якая належала 53-й зэнітна-ракетнай брыгадзе расейскай арміі і дастаўленай на ўсход Украіны. Канкрэтныя вінаватыя асобы ў дакладзе не названыя.

Пасьля гэтай публікацыі Нідэрлянды і Аўстралія, якія ўдзельнічаюць у працы сьледчай групы, заклікалі Расеею прызнаць сваю адказнасьць за катастрофу самалёта, ахвярамі якой сталі 298 чалавек, галоўным чынам грамадзяне Нідэрляндаў.

У Маскве з вынікамі сьледзтва ня згодныя. Там сьцьвярджаюць, што сьледзтва ігнаруе інфармацыю, прадстаўленую яму расейскім бокам. У расейскіх СМІ і заявах афіцыйных асоб называліся розныя вэрсіі катастрофы, у якой абвінавачвалі, у прыватнасьці, украінскіх вайскоўцаў, аднак у ходзе сьледзтва яны не знайшлі пацьверджаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG