Юры і Вольга Бакуменкі з Ружанаў, што на Берасьцейшчыне, выхоўваюць 23 дзяцей. Яны — бацькі дзіцячага дому сямейнага тыпу. Каб уратаваць нацыю, трэба ўсім браць дзяцей з прытулкаў, перакананыя Бакуменкі.
У Пэкіне ўступілі ў сілу новыя правілы па ўзнагароджаньні грамадзян за інфармацыю аб шпіёнскай дзейнасьці.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў журналіста-фрылансэра Сяргея Русецкага штрафам у памеры 460 рублёў за парушэньне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ.
Сацыяльныя службы і мэдыкі праявілі цікавасьць да лёсу жанчыны-інваліда з Гомля Натальлі Васіленкі, якой пагражалі высяленьнем на вуліцу за неаплату камунальных паслуг. Гэта адбылося пасьля таго, як пісьменьніца Сьвятланы Алексіевіч сказала, што гатовая дапамагчы Васіленцы.
Сёньня мы пагаворым аб некаторых з тых беларускіх вытворцаў харчовых тавараў, што выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй дзейнасьці, а таксама лічаць, што інфармацыя аб таварах і паслугах у абавязковым парадку павінна даводзіцца на дзьвюх дзяржаўных мовах Беларусі.
25 траўня на запрашэньне ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Беларусь наведае Говард Бафэт — амэрыканскі філянтроп, фатограф, фэрмэр, старэйшы сын інвэстара-мільярдэра Ўорэна Бафэта.
Беларускі добраахвотнік, сябра добраахвотніцкага батальёну «АУН» ва Ўкраіне Васіль Парфянкоў да 9 ліпеня будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам у Кіеве з абавязковым нашэньнем электроннага бранзалета.
Сёньня на 68-м годзе жыцьця памёр Віктар Купрэйчык — адзін з самых моцных шахматыстаў сьвету, міжнародны гросмайстар. Гэта пацьвердзілі ў Фэдэрацыі шахматаў Беларусі.
«Тое, што я пасьля журналісцкай працы паехала ў Беларусь турысткай, само па сабе шмат што кажа» — фінская журналістка Есіка Ара расказвае пра свой досьвед змаганьня з расейскімі тролямі і пра свае ўражаньні ад Расеі і Беларусі.
Лекар 4-га гарадзенскага шпіталю, які адмовіўся прыняць дзеда Анатоля Мышкевіча, накіраваны на пераатэстацыю.
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч лічыць, што пытаньні пра школьную форму і час пачатку ўрокаў павінна вырашаць бацькоўская рада, а не чыноўнікі.
Надпісы «Я — Белы легіён» і «Патрыёт не злачынца», якія былі зьявіліся на мурале «Масква — Менск», што знаходзіцца на сьцяне дома па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, зафарбавалі.
За саюз з Эўразьвязам выказваюцца 14% апытаных.
У сьпісе затрыманых у «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.
Большасьць беларусаў ацэньваюць эканамічны стан сваёй краіны як кепскі і выступаюць за рэформы ў эканоміцы. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якое праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, з удзелам 1063 чалавек у рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.
У Мазыры мясцовыя рыбакі пратэставалі супраць перадачы ў арэнду 91 кілямэтра ракі Прыпяць. Аўкцыён па вызначэньні арандатара Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту прызначыў на сёньня, 22 траўня.
«Цяжкія падлеткі ва ўсім сьвеце вельмі псыхалягічна падобныя паміж сабой. Усе яны нібыта апынуліся ў „кайданах“ сындрому пакінутага чалавека, жывуць у стане трывогі, паступова становяцца замкнёнымі, падазронымі. Перажываньні адбіваюцца на твары: найчасьцей у іх вельмі сумныя вочы».
Тыдзень таму расейскі канал НТВ зьдзекваўся зь беларускай гуманітарнай дапамогі Ўкраіне. Цяпер кпілі з паездкі Аляксандра Лукашэнкі разам з сынам у Кітай.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У Кіеве жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Нацыянальным гісторыка-мэмарыяльным запаведніку «Быкаўнянскія магілы» з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
У Швайцарыі пачаўся рэфэрэндум аб энэргетычнай рэформе: у выпадку падтрымкі выбарнікамі пляну ўраду па адмове ад атамнай энэргетыкі, як толькі тэрмін службы ўсіх пяці АЭС у краіне скончыцца, іх заменяць аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
На знакамітым мурале, вядомым як «Масква — Менск» зьявіўся новы надпіс «Я — Белы легіён». Відавочна, надпіс зроблены на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі па справе «Белага легіёну».
Дзень памяці ахвяраў СНІДу адзначаюць штогод у трэцюю нядзелю траўня.
ТАА «Пажснаб» (Барысаў) стварыла спэцыяльны аўтамабіль хуткага рэагаваньня «Шторм». Машына, як паведамляе яе вытворца, прызначаная для апэрацыяў падразьдзяленьняў МУС па спыненьні групавых супрацьпраўных дзеяньняў і масавых беспарадкаў.
Інцыдэнт адбыўся на пункце пропуску «Гудагай».
Шукайце сваю вуліцу!
У Магілёве адшукалі магілу настаўніка, які вучыў дзяцей у школе на беларускай мове. Дасьледчыкі гісторыі кажуць, што гэтае пахаваньне — знакавае для беларускай культуры. Яно — сьведчаньне беларускасьці краю.
У Латвіі ўзмоцнена патрабаваньне валодаць латыскай мовай пры набыцьці сельскагаспадарчай зямлі.
Цяпер беларусы пʼюць столькі ж, колькі ў 2005 годзе. Але на пачатку 90-х мы выпівалі ўдвая менш.
Заснавальнік і колішні кіраўнік патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Чыслаў (Бульба) не выключае, што найбліжэйшым часам са сьледчых ізалятараў будуць вызваленыя яшчэ некалькі фігурантаў справы «аб масавых беспарадках і стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў».
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведамляе, што падчас перадачы хабару ў памеры 2,8 тысячы эўра быў затрыманы галоўны лекар Пінскага цэнтральнага шпіталю Асачук.
«Мы зьвярнуліся з праблемай, але нас не пачулі, усё перавярнулі дагары нагамі», — заявіў Ігар Вусік у інтэрвію для Радыё Свабода і расказаў падрабязна пра прычыны канфлікту ў Крычаўскім РАУС.
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Іна Сідарок аштрафавала Юрася Губарэвіча на 40 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 1 траўня.
Ігар Вусік пацьвердзіў Свабодзе, што яго азнаёмілі з загадам аб звальненьні, а таксама разам зь ім быў звольнены ўчастковы лейтэнант міліцыі Андрэй Шашкоў, які таксама падпісваў калектыўны ліст крычаўскіх міліцыянтаў да міністра Ігара Шуневіча.
Актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка пасьля пападаньня ў Бабруйскую калёнію прайшоў карантын і быў зьмешчаны ў 9-ы атрад. Зьвесткамі пра ўмовы зьняволеньня Зьмітра Паліенкі падзялілася ягоная знаёмая Марына Насенка.
Алесь Яўдаха — кнігараспаўсюднік за кратамі. Увечары 21 сакавіка быў затрыманы на вуліцы Кастрычніцкай у Менску пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» у творчай прасторы «ЦЭХ».
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту. Ён адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што кіраўнік бабруйскага клюбу «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.
Актывісты перакананыя, што толькі рэчавыя доказы могуць аспрэчыць афіцыйную вэрсію пра «пахаваньне ахвяраў вайны» ля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Калі гэтая вэрсія знойдзе фактычнае абвяржэньне, мясцовым уладам давядзецца прызнаць, што каля вёскі Хайсы знаходзіцца пахаваньне ахвяраў сталінскага тэрору.
Пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Раман Мішчанка. Ленінскі суд Магілёва прызнаў хлопца вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства на плошчы Леніна.
Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку Ленінскі суд Магілёва адмовіў у праве патрабаваць пакрыцьцё маральнай, маёмаснай і фізычнай шкоды, нанесенай незаконнымі дзеяньнямі дзяржаўных органаў.
У кабінэце міністаркі культуры і камунікацыі Францыі Франсуаз Нісэн пракамэнтавалі зьяўленьне на профілі ў твітары ад яе імя інфармацыі пра сьмерць Сьвятланы Алексіевіч.
Свабода зьвязалася з нобэлеўскай ляўрэаткай. Яна знаходзіцца ў Сэуле, зь ёю ўсё ў парадку.
Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю пра былога гарадзенскага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша, якога на мінулым тыдні Польшча адмовілася выдаць Беларусі.
Нявеста Міраслава Лазоўскага Сьвятлана паведаміла Радыё Свабода, што пара абмяркоўвае магчымасьць пажаніцца.
Аўтары пэтыцыі нагадваюць, што хоць у Беларусі афіцыйна дзьве дзяржаўныя мовы, аднак на практыцы заканадаўства ёсьць толькі па-расейску. Тэкст з магчымасьцю галасаваньня разьмешчаны на сайце petitions.by.
Плошча Барыса Нямцова, 1 — такім будзе адрас будынку амбасады РФ, калі законапраект ухваляць Кангрэс ЗША і прэзыдэнт Дональд Трамп.
Гарадзенская выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Вольга Астроўская падрыхтавала кнігу для навучаньня дзетак дашкольнага ўзросту беларускай мове «Размаўляй па-беларуску». Кніга 14 гадоў шукае выдаўца.
Ці талерантныя беларусы? З нагоды сусьветнага дня барацьбы з гамафобіяй гэта абмяркоўваюць гендэрная экспэртка, абаронца правоў абʼяднаньняў ЛГБТ у Беларусі Юлія Міцкевіч, стваральніца і кіраўніца «Цэнтру падтрымкі сямʼі і мацярынства «Матуля» Вера Сярдзюк, блогерка і псыхоляг Даша Каткоўская і вядучая перадачы «Толькі жанчыны» Ганна Соўсь.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч аплаціць даўгі па камунальных плацяжах інваліда з Гомля Натальлі Васіленкі, якой пагражаюць высяленьнем на вуліцу.
Загрузіць яшчэ