Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум аб забароне новых АЭС


У Швайцарыі пачаўся рэфэрэндум аб энэргетычнай рэформе: у выпадку падтрымкі выбарнікамі пляну ўраду па адмове ад атамнай энэргетыкі, як толькі тэрмін службы ўсіх пяці АЭС у краіне скончыцца, іх заменяць аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

Асноўны праціўнік гэтай праграмы — кансэрватыўная Народная партыя — лічыць, што выкананьне гэтага пляну прывядзе да росту тарыфаў на электраэнэргію, а будучыя ветракі і сонечныя панэлі сапсуюць «ідылічныя прыродныя краявіды».

Тым ня менш, паводле апытаньня Інстытута грамадзкай думкі ў Бэрне, 56% швайцарцаў падтрымліваюць новы законапраект, а 37% жыхароў Канфэдэрацыі выступаюць супраць, паведамляе ВВС.

Пры гэтым у лістападзе мінулага году на рэфэрэндуме аб абмежаваньні тэрміну эксплюатацыі атамных электрастанцыяў 45 гадамі, ініцыяваным «зялёнымі», большасьць выбанікаў прагаласавалі «супраць».

Швайцарскія ўлады пачалі падрыхтоўку да закрыцьця АЭС у 2011 годзе пасьля катастрофы ў японскай Фукусіме.

Урад Канфэдэрацыі летась прыняў плян разьвіцьця энэргетыкі да 2050 году, згодна зь якім вырашана не будаваць больш новыя АЭС, а паступова пераходзіць на энэргію ветру, сонца і на біяпаліва. На дадзены момант доля мірнага атаму ў энэргазабесьпячэньні краіны складае прыкладна траціну, найбольшую частку электраэнэргіі выпрацоўваюць гідраэлектрастанцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG