Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьцяне з графіці «Масква — Менск» зьявіўся надпіс «Я — Белы легіён»


На знакамітым мурале, вядомым як «Масква — Менск», што знаходзіцца на сьцяне дому па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, зьявіўся новы надпіс «Я — Белы легіён». Відавочна, надпіс зроблены на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі па справе «Белага легіёну», якія ўжо два месяцы знаходзяцца на Валадарцы ў СІЗА № 1 і ў «амэрыканцы» — турме КДБ.

Надпісы і дамалёўкі зьяўляюцца на сьцяне даволі часта. Так, у кастрычніку мінулага году ў букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот, які пасьля замалявалі, а куратара стрыт-арт-супольнасці Signal Алега Ларычава суд пакараў штрафам у 50 базавых (1150 рублёў) за калючы дрот на мурале, які сымбалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расеі. Такі самы штраф атрымаў яшчэ адзін малады чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG