Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляц перад амбасадай Расеі ў Вашынгтоне хочуць назваць у гонар Барыса Нямцова


Плошча Барыса Нямцова, 1 — такім будзе адрас будынку амбасады РФ, калі законапраект ухваляць Кангрэс ЗША і прэзыдэнт Дональд Трамп.

Законапраект у перайменаваньні вуліцы ўжо падтрымаў Камітэт у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і ўрадавых спраў сэнату Кангрэсу ЗША. Пра гэта паведамляе ВВС.

Аўтарам законапраекту стаў рэспубліканец Марк Рубіё.

Расейскі палітык і апанэнт Крамлю Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага 2015 году. Цяпер у Расеі адбываецца судовы працэс па абвінавачаньні ў гэтым злачынстве пяцёх чачэнцаў. Яны гэтыя абвінавачаньні адпрэчваюць. Арганізатарам забойства сьледзтва назвала Руслана Мухудзінава, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Блізкія і сябры Барыса Нямцова ня згодныя з высновай сьледзтва і зьвярталіся зь неаднаразовымі просьбамі дапытаць у справе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ды іншых прадстаўнікоў кіраўніцтва рэспублікі.

XS
SM
MD
LG