Шукайце сваю вуліцу!
У Магілёве адшукалі магілу настаўніка, які вучыў дзяцей у школе на беларускай мове. Дасьледчыкі гісторыі кажуць, што гэтае пахаваньне — знакавае для беларускай культуры. Яно — сьведчаньне беларускасьці краю.
У Латвіі ўзмоцнена патрабаваньне валодаць латыскай мовай пры набыцьці сельскагаспадарчай зямлі.
Цяпер беларусы пʼюць столькі ж, колькі ў 2005 годзе. Але на пачатку 90-х мы выпівалі ўдвая менш.
Заснавальнік і колішні кіраўнік патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Чыслаў (Бульба) не выключае, што найбліжэйшым часам са сьледчых ізалятараў будуць вызваленыя яшчэ некалькі фігурантаў справы «аб масавых беспарадках і стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў».
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведамляе, што падчас перадачы хабару ў памеры 2,8 тысячы эўра быў затрыманы галоўны лекар Пінскага цэнтральнага шпіталю Асачук.
«Мы зьвярнуліся з праблемай, але нас не пачулі, усё перавярнулі дагары нагамі», — заявіў Ігар Вусік у інтэрвію для Радыё Свабода і расказаў падрабязна пра прычыны канфлікту ў Крычаўскім РАУС.
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Іна Сідарок аштрафавала Юрася Губарэвіча на 40 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 1 траўня.
Ігар Вусік пацьвердзіў Свабодзе, што яго азнаёмілі з загадам аб звальненьні, а таксама разам зь ім быў звольнены ўчастковы лейтэнант міліцыі Андрэй Шашкоў, які таксама падпісваў калектыўны ліст крычаўскіх міліцыянтаў да міністра Ігара Шуневіча.
Актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка пасьля пападаньня ў Бабруйскую калёнію прайшоў карантын і быў зьмешчаны ў 9-ы атрад. Зьвесткамі пра ўмовы зьняволеньня Зьмітра Паліенкі падзялілася ягоная знаёмая Марына Насенка.
Алесь Яўдаха — кнігараспаўсюднік за кратамі. Увечары 21 сакавіка быў затрыманы на вуліцы Кастрычніцкай у Менску пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» у творчай прасторы «ЦЭХ».
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту. Ён адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што кіраўнік бабруйскага клюбу «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.
Актывісты перакананыя, што толькі рэчавыя доказы могуць аспрэчыць афіцыйную вэрсію пра «пахаваньне ахвяраў вайны» ля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Калі гэтая вэрсія знойдзе фактычнае абвяржэньне, мясцовым уладам давядзецца прызнаць, што каля вёскі Хайсы знаходзіцца пахаваньне ахвяраў сталінскага тэрору.
Пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Раман Мішчанка. Ленінскі суд Магілёва прызнаў хлопца вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства на плошчы Леніна.
Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку Ленінскі суд Магілёва адмовіў у праве патрабаваць пакрыцьцё маральнай, маёмаснай і фізычнай шкоды, нанесенай незаконнымі дзеяньнямі дзяржаўных органаў.
У кабінэце міністаркі культуры і камунікацыі Францыі Франсуаз Нісэн пракамэнтавалі зьяўленьне на профілі ў твітары ад яе імя інфармацыі пра сьмерць Сьвятланы Алексіевіч.
Свабода зьвязалася з нобэлеўскай ляўрэаткай. Яна знаходзіцца ў Сэуле, зь ёю ўсё ў парадку.
Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю пра былога гарадзенскага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша, якога на мінулым тыдні Польшча адмовілася выдаць Беларусі.
Нявеста Міраслава Лазоўскага Сьвятлана паведаміла Радыё Свабода, што пара абмяркоўвае магчымасьць пажаніцца.
Аўтары пэтыцыі нагадваюць, што хоць у Беларусі афіцыйна дзьве дзяржаўныя мовы, аднак на практыцы заканадаўства ёсьць толькі па-расейску. Тэкст з магчымасьцю галасаваньня разьмешчаны на сайце petitions.by.
Плошча Барыса Нямцова, 1 — такім будзе адрас будынку амбасады РФ, калі законапраект ухваляць Кангрэс ЗША і прэзыдэнт Дональд Трамп.
Гарадзенская выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Вольга Астроўская падрыхтавала кнігу для навучаньня дзетак дашкольнага ўзросту беларускай мове «Размаўляй па-беларуску». Кніга 14 гадоў шукае выдаўца.
Ці талерантныя беларусы? З нагоды сусьветнага дня барацьбы з гамафобіяй гэта абмяркоўваюць гендэрная экспэртка, абаронца правоў абʼяднаньняў ЛГБТ у Беларусі Юлія Міцкевіч, стваральніца і кіраўніца «Цэнтру падтрымкі сямʼі і мацярынства «Матуля» Вера Сярдзюк, блогерка і псыхоляг Даша Каткоўская і вядучая перадачы «Толькі жанчыны» Ганна Соўсь.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч аплаціць даўгі па камунальных плацяжах інваліда з Гомля Натальлі Васіленкі, якой пагражаюць высяленьнем на вуліцу.
«Мы сядзім з маім хлопцам у кавярні і нават не трымаемся за рукі. Размаўляем пра працу, пʼём каву. І я чую, як за суседнім столікам хлопец кажа дзяўчыне: „О, під...сы, за...лі“ і на мяне глядзіць.».
Беларусь летась была прызнаная адной з найгоршых краінаў для прадстаўнікоў сэкс-меншасьцяў згодна з рэйтынгам Міжнароднай асацыяцыі лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў (ILGA).
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Траян, якога падазравалі ў сачэньні за журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні ягонага забойства, заяўляе, што да гэтага злачынства могуць быць датычныя як спэцслужбы Расеі, так і іншых краін СНД.
Суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў пазбавіць на 2 гады права кіраваньня аўтамабілем лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Да суду ён езьдзіў з часовым пасьведчаньнем кіроўцы.
Здымкі Сяргея і Вольгі Верамеенкаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» міліцыя ацаніла як несанкцыянаваны пікет. Суд над Верамеенкамі прызначаны на 25 траўня.
Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала самыя пітушчыя краіны сьвету.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Сянько ня мае поўных дадзеных, каб выказаць сваё меркаваньне наконт так званай справы «ашмянскіх мытнікаў».
На 9.30 раніцы 6 чэрвеня ў Вярхоўным Судзе намечаны разгляд адвакацкай апэляцыі на прысуд 18-гадоваму Ўладу Казакевічу.
Былы міліцыянт стварыў «устойлівую злачынную групоўку» ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, якая, паводле папярэдніх зьвестак міліцыі, нашкодзіла за тры гады дзяржаве на 2 мільёны рублёў.
Ці паспрыяе забарона расейскіх сацыяльных сетак ва Ўкраіне перамозе ў інфармацыйнай вайне з Расеяй? Як гэты крок украінскіх уладаў адаб’ецца на беларускіх карыстальнікаў Вконтакте і ОК?
Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка апублікаваў у «Фэйсбуку» два здымкі на знак салідарнасьці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 сутак арышту за бела-чырвона-белы сьцяг. За гэта Верамеенку выклікаюць у міліцыю.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2017 году зьнізіліся на 2,2% да узроўню першых трох месяцаў 2016 году, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што прэзыдэнту Ўкраіны варта адмяніць забарону, якая ўплывае на працу інтэрнэт-плятформаў «ВКонтакте», «Одноклассники», РБК і «Яндекс», а таксама прыняць захады ў абароне свабоды слова і інфармацыі ва Ўкраіне.
17 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Беларускія праваабаронцы кажуць, што ў краіне справы аб гамафобіі амаль не даходзяць да суду ці атрымліваюць зусім іншую кваліфікацыю.
Краязнаўца, публіцыст і эколяг Валерый Дранчук зьвярнуўся да старшыні Менаблвыканкама Сямёна Шапіры з заклікам спыніць у зоне гістарычнай забудовы Нясьвіжа будаўніцтва адміністрацыйнага будынка.
Пасьля 15-суткавага арышту ў Гомлі на волю выйшаў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Увесь гэты час 48-гадовы палітык трымаў галадоўку.
2014 год, вясна. Я начамі слухаў размовы данбаскіх «сэпараў» праз інтэрнэт-рацыю Zello. Усё толькі пачыналася. Не было зразумела, у які бок хісьнецца сытуацыя. Галасы спадзяваліся на расейскія войскі і «хуткую перамогу над кіеўскай хунтай».
Сустаршыня БХД Павал Севярынец 16 траўня выйшаў пасьля адміністрацыйнага арышту з турмы на Акрэсьціна.
На знакамітым фотаздымку, дзе на Дзень Волі спэцназаўцы цягнуць у «варанок» Яны Грыба, побач са старым — Алена Талстая, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам».
Сацыяльны актывіст адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску. Як паведамляе тэлеканал «Белсат», днямі ён даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім паведаміў, што на яго начапілі «бірку экстрэміста».
Менскі абласны аддзел Сьледчага камітэту прыняў рашэньне аб спыненьні крымінальнай справы па факце неналежнага выкананьня мэдычным работнікам прафэсійных абавязкаў, якія маглі пацягнуць сьмерць па неасьцярожнасьці ў жодзінскай турме № 8 жыхара Менску Алега Багданава.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зьвярнулася з касацыйнай скаргай у калегію грамадзянскіх спраў Менскага гарадзкога суду ў справе выплаты кампэнсацыі маці і сястры Ігара Пцічкіна.
Расейскі тэлевядоўца Уладзімір Познэр папрасіў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла растлумачыць, ці прадугледжана ў Расеі крымінальная адказнасьць за атэізм.
16 траўня ў Вярхоўным судзе адбываецца разгляд скаргі Абʼяднанай грамадзянскай партыі на пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі за заклікі да акцыі 25 сакавіка ў Менску.
15 траўня ў Мэксыцы быў застрэлены вядомы мясцовы журналіст Хавіер Вальдэс (Javier Valdez), які сапрацоўнічаў з Agence France-Presse. Ён пісаў пра банды наркагандляроў у Мэксыцы. Пра гэта паведамляе AFP.
Загрузіць яшчэ