Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт распавёў пра былога міліцыянта, якога Польшча адмовілася выдаць Беларусі


Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю пра былога гарадзенскага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша, якога на мінулым тыдні Польшча адмовілася выдаць Беларусі.

Сам Коўш сьцьвярджае, што стаў ахвярай перасьледу з боку КДБ, у тым ліку і за ягоную палітычнаю пазыцыю.

«Сьледзтвам устаноўлена, што абвінавачаны, працуючы на пасадзе опэрупаўнаважанага па эканамічных злачынствах УУС Гарадзенскага аблвыканкама, на працягу доўгага часу сыстэматычна атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды.

У матэрыялах крымінальнай справы маюцца зьвесткі пра прынамсі 10 фактаў атрыманьня і замаху на атрыманьне хабару ў пэрыяд з 2011 па 2013 гады» — гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні СК.

У крымінальнай справе Каўша, паводле СК, таксама маюцца зьвесткі аб продажы службовай інфармацыі пра мерапрыемствы праваахоўных органаў.

Два гады тады таму Польшча адмовіла Дзьмітрыю Каўшу ў палітычным прытулку. Акружны суд у Варшаве прызнаў што вяртаньне беларуса на радзіму не парушыць ягоных правоў і свабодаў. Коўш, у сваю чаргу, заявіў, што ў Беларусі яго могуць абвінаваціць у шпіянажы і расстраляць.

11 траўня Апэляцыйны суд у Варшаве скасаваў беларусу арышт і вярнуў справу пра выдачу яго Беларусі ў суд першай інстанцыі.

Падрабязнасьці па спасылцы:

Польшча хоча выдаць Беларусі былога міліцыянта. Той кажа, што яму пагражае расстрэл

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG