Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч на два гады пазбаўлены пасьведчаньня кіроўцы


Зьміцер Дашкевіч

Суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў пазбавіць на 2 гады права кіраваньня аўтамабілем лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Да суду ён езьдзіў з часовым пасьведчаньнем кіроўцы.

Як удакладняе актывіст, «пацярпелым бокам выступаў начальнік Першамайскага ДАІ Гаўрош і падрапаны корпус службовага тэлефона судовых выканаўцаў».

«Былі ў мяне ў нашай бяспраўнай краіне хоць нейкія правы — і тыя ад мяне злачынна вырвалі, — кажа Зьміцер Дашкевіч. — Але ёсьць і добрая навіна: далучаюся да лепшай часткі чалавецтва — пешаходаў!»

Першамайскі суд прыняў да разгляду адміністрацыйную справу, паводле якой Зьміцер Дашкевіч абвінавачваецца ў «нанясеньні матэрыяльнай шкоды судовай выканаўцы Людміле Клызе».

Сёлета 25 студзеня ў Дашкевіча спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі. Спрабуючы выехаць з двара свайго дому, ён выпадкова наехаў на нагу Клыгі, якая перашкаджала руху машыны. Выкліканы супрацоўнік ДАІ склаў пратакол.

Як потым высьветлілася, Клыга не пацярпела, быў нязначна пашкоджаны яе мабільны тэлефон, які ўпаў на зямлю.

Зьміцер Дашкевіч кажа, што пазбаўленьне пасьведчаньня кіроўцы ня лепшым чынам адаб’ецца ня ягонай працы — у якасьці цесьляра даводзіцца шмат езьдзіць па замовах, вазіць вялікую колькасьць прафэсійнага інструмэнту.

XS
SM
MD
LG