Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зьмітра Дашкевіча сканфіскавалі аўтамабіль (Відэа)

абноўлена

Судовыя выканаўцы спрабуюць канфіскаваць аўтамабіль Зьмітра Дашкевіча з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі.

Жывая трансьляцыя на нашай старонцы ў Фэйсбуку:

Пачатак трансьляцыі:

Аўтамабіль быў прыпаркаваны ў двары дома.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала жонка актывіста Наста Дашкевіч.

«Суседзі пастукалі ў дзьверы і сказалі, што ў нас забіраюць машыну. Мы выйшлі і ўбачылі, што машыну спрабуюць узяць на эвакуатар. Зьміцер сеў ў салён, заблякаваўся там і спрабаваў выехаць. Судовыя выканаўцы перакрылі дарогу і не даюць нікуды адʼехаць, выклікалі міліцыю», — сказала Наста.

Яна не змагла назваць суму нявыплачаных штрафаў. Паводле Насты, выканаўцы прыходзілі на мінулым тыдні, каб апісаць маёмасьць, але яна іх не пусьціла ў кватэру.

«Я іх не пусьціла, а напісала пісьмовую адмову. Бо штрафы мы выплачваем, але ня ўсе адразу. І пасьля гэтага яны проста прыйшлі канфіскоўваць машыну».

На момант размовы з карэспандэнтам Свабоды Зьміцер Дашкевіч быў яшчэ ў салёне аўтамабіля. Ён сказаў, што спрабаваў выехаць, але невядомыя людзі, якія не прадстаўляліся і нічога не казалі, кінуліся пад машыну, трэба чакаць ДАІ зь міліцыяй.

«Нейкі чалавек стаіць і кажа, што я нібыта на нагу наехаў. Яны кінуліся на машыну з усіх бакоў», — сказаў Дашкевіч.

Праз некаторы час судовыя выканаўцы забралі аўтамабіль.

Аўтамабіль Зьмітра Дашкевіча
Аўтамабіль Зьмітра Дашкевіча

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG