У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У Маскве на праспэкце Сахарава пачаўся ідзе мітынг супраць запушчанай гарадзкімі ўладамі праграмы рэнавацыі аварыйнага жыльля і перасяленьня яго жыхароў.
14 траўня ў Беларусі на афіцыйным узроўні адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сьцяга, заснаванага ўказам Лукашэнкі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.
Пацалунак беларускіх музыкаў пасьля выкананьня песьні "Гісторыя майго жыцьця" у фінале Эўравізіі стаў імпульсам да флэш-мобу ў сацыяльных сетках. Пад тэгам #kissbelarus карыстальнікі пачалі разьмяшчаць фотаздымкі пацалункаў у падтрымку Naviband.
Палітыка абвінавачваюць паводле ч. 3 артыкулу 23.34 — «Парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
«Прафсаюзьнікі» Аляксандар Хамратаў і Аляксей Паўлоўскі абурыліся, калі пабачылі, як Аляксандар Лукашэнка на суботніку працуе бяз каскі — «парушае правілы тэхнікі бясьпекі». Але Міністэрства працы і сацыяльнай абароны задаволіць іх скаргу на гэты конт адмовілася.
Новыя кантэйнэры для разьдзельнага зьбіраньня сьмецьця прапануюць усталяваць у Менску. Бізнэсовец і палітык Зьміцер Кучук лічыць, што людзі будуць больш ахвотна сартаваць сьмецьце, калі займеюць зручныя пляцоўкі і прывабныя кантэйнэры.
Пацьверджана, што сьмерць аднаго чалавека ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга наступіла ў выніку вірусу Эбола. Мяркуецца, што вірус таксама стаў прычынай сьмерці яшчэ двух чалавек — перадае Al Jazeera.
Суд Фрунзенскага раёну Менску разглядаў скаргу скульптара Гэніка Лойкі на кіраўніцтва сталічнай гімназіі № 4 і раённае ўпраўленьне адукацыі, спорту і турызму.
Якое значэньне францускі выбар мае для Эўропы і Беларусі, для жанчын у палітыцы? У «Зоне Свабоды» гэта абмяркоўваюць зь вядоўцам Аляксандрам Лукашуком Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Ганна Соўсь.
У Краснадарскім краі Расеі дзесяць былых супрацоўнікаў Беларэчанскай выхаваўчай калёніі прысуджаныя ў агульнай колькасьці да 49 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб зьбіцьці зьняволеных, адзін зь якіх памёр ад траўмаў.
«Добрай раніцы! Я памятаю, як убачыў „NAVI“ на прэзэнтацыі кнігі! А зараз яны ў фінале!».
Каля станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску затрымалі актывістаў Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову.
Фіналіст песеннага конкурсу Эўравізія-2017 Крысьціян Костаў заявіў у адным з інтэрвію, што ў выпадку сваёй перамогі разабʼе ўзнагароду «Хрустальны мікрафон» у Маскве, — перадае УНІАН.
Сябры Саюзу палякаў Беларусі накіравалі на адрас Лукашэнкі каля 6 тысяч подпісаў у абарону польскіх школаў у Горадні і Ваўкавыску.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў прапанаваў генпракурору адклікаць пазовы супраць радыё «Азатык», якое абвінавацілі ў «распаўсюдзе ілжывай інфармацыі» пра кіраўніка дзяржавы.
Злучаныя Штаты плянуюць распаўсюдзіць забарону на правоз электроннай тэхнікі ў салёне самалёту на некаторыя краіны Эўропы, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на чыноўнікаў Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША.
Пасол КНДР у Расеі Кім Хэн Чжун у пятніцу заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, што ў Паўночнай Карэі выкрытая тэрарыстычная група, якая рыхтавала замах на лідэра КНДР Кім Чэн Ына.
Вадзім Лісіца, прадусар украінскай сьпявачкі Alyosha, якая ў 2010 годзе таксама брала ўдзел у сьпеўным конкурсе «Эўравізія», мяркуе, што дуэт Naviband вельмі годна прадстаўляе Беларусь на сёлетнім шоў у Кіеве і мае высокія шансы на перамогу.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра выстаўленьне абвінавачаньня 16-гадоваму хлопцу ў двайным забойстве ў Слоніме: ягоныя дзеяньні кваліфікаваныя сьледчымі як «забойства пры абцяжвальных абставінах».
Да лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка не пускаюць адваката ў турму на Акрэсьціна.
Актывісты «Моладзі БНФ» абскарджвалі ў Менскім гарадзкім судзе адмову Менгарвыканкаму ў рэгістрацыі культурна-асьветніцкага аб’яднаньня «Моладзь Адраджэньня».
Больш за два тыдні няма лістоў ад актывіста Зьмітра Паліенкі, якога ў красавіку адправілі адбываць пакараньне ў Бабруйскую калёнію.
Гісторык Уладзімер Фёдараў даслаў ліст знаёмай — Надзеі Гацак, у якім напісаў, што настрой у яго бадзёры і аптымістычны.
«Мы ня маем права прапускаць вас, таму што ведаем, хто вы такі», — так кажуць ахоўнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Крысьціяну Шынкевічу. Адлічаны студэнт ня можа трапіць ва ўнівэрсытэт, дзе вучыўся яшчэ месяц таму. Нават каб зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэставаньне.
Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага штрафам у памеры 30 базавых велічыняў завочна (690 рублёў).
Кампанія «Расейская чыгунка» пакарае праваднікоў цягнікоў, якія, парушыўшы наказ кіраўніцтва, не ўпрыгожылі да дня Перамогі сваю форму георгіеўскімі стужачкамі і значкамі «9 мая».
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася ў КДБ, Сьледчы камітэт, Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем арганізаваць прэс-канфэрэнцыю і даць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расьсьледаваньня крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадзкі рэзананс.
Менскі фатограф і гарадзкі актывіст Антон Матолька падчас гадзіннага шпацыру па Празе зьбіраў ідэі для Менску.
У Бабруйску распачаўся суд над пэнсіянэркай Любоўю Санкевіч. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Бабруйску 12 сакавіка, а таксама ў акцыі на Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка.
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў зьвярнуўся з заявай у Гарадзенскі аблвыканкам з тым, каб высьветліць, чаму кіраўніцтва аблвыканкау сёлета не заплянавала ніводнай сустрэчы з жыхарамі Смаргонскага раёну.
Праект дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб дзяржаўным рэгуляваньні абарачэньня тытунёвых вырабаў і электронных сыстэмаў курэньня» вынесены на грамадзкае абмеркаваньне. Паўдзельнічаць у ім можна праз форму зваротнай сувязі або на форуме Pravo.by.
Блогера Руслана Сакалоўскага прызналі вінаватым у абразе пачуцьцяў вернікаў пасьля запісу роліка з лоўляй пакемонаў у храме.
У кіеўскім каворкінгу Media Hub увечары 10 траўня адбылася прэзэнтацыя фільму «Забойства Паўла», у якім прадстаўленыя вынікі журналісцкага расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета.
У гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця адбылася прэзэнтацыя фільму Валера Мазынскага «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні». Удзельнікі прагляду разам з аўтарам фільму наладзілі дыскусію на тэму «Права на нацыянальную гісторыю: беларусы паміж Усходам і Захадам».
Сябры руху «За свабоду» Вольга Быкоўская і Арцём Лява падалі заяўкі на сэрыю пікетаў у падтрымку арыштаваных у справе «Белага легіёну», паведаміла Быкоўская на Радыё Рацыя.
Беларус-добраахвотнік Васіль Парфянкоў, затрыманы 9 траўня разам зь іншымі 25 прадстаўнікамі добраахвотніцкага батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, будзе знаходзіцца 2 месяцы пад кругласутачным хатнім арыштам.
У СБУ заяўляюць, што Ігар Усьціменка, які, паводле вэрсіі журналістаў «Слідство.Інфо», знаходзіўся каля дома журналіста Паўла Шарамета ў ноч перад яго забойствам, быў звольнены зь ведамства яшчэ ў красавіку 2014 году.
Блогерка паведаміла, што яна вярнулася ў Віцебск, аднак незразумела, чаму яна дагэтуль не адказвае на тэлефанаваньні і смс-паведамленьні, а таксама не рэагуе на званкі ў дамафон, хаця ў вокнах яе кватэры гарыць сьвятло.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Украіны (СБУ) сачылі за журналістам Паўлам Шараметам перад яго забойствам. Пра гэта заявілі ў Цэнтры па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі накіраваў зварот да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка ў сувязі з тым, што да асобаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у турме на Акрэсьціна, не пускалі адвакатаў.
Берасьцейскага вэтэрана-«аўганца» Аляксандра Сахарука, які ўзьняў 9 траўня бел-чырвона-белы сьцяг у часе шэсьця, адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Дасьледчык творчасьці Ларысы Геніюш, укладальнік васьмі яе кніг Міхась Скобла перакананы, што справа Ларысы Геніюш дагэтуль разглядаецца не зь юрыдычнага, а з палітычнага пункту гледжаньня.
Надвор’е ў Беларусі ставіць новыя рэкорды. У ноч на 10 траўня зафіксаваны абсалютны мінімум — мінус 4,5 градуса на мэтэастанцыі ў Бярэзінскім запаведніку. На паўградуса, але ўсё ж пабіты паказьнік 45-гадовай даўнасьці ў Віцебску.
Сябры лічаць, што зь ёй магло здарыцца нешта нядобрае і што яе акаўнт у Фэйсбуку ўзламаны, бо з 8 траўня там разьмяшчаюцца зьвесткі правакацыйнага характару.
«За дзесяцігодзьдзе мой сын Віктар падрыхтаваў фізычна моцных і стойкіх хлопцаў, неабходных нашай Радзіме. За гэта ў нас саджаюць у турму?», — гэтак піша ў сваім лісьце да старшыні КДБ, а таксама ў Сьледчы камітэт і Пракуратуру Беларусі Канстанцін Баўтрук.
Папулярны польскі партал onet.pl апублікаваў гісторыю былога гарадзенскага міліцыянта, які ў 2013 годзе ўцёк у Польшчу. Беларусь дамагаецца яго экстрадыцыі. Дзьмітры Коўш сьцьвярджае, што ў Беларусі яго могуць абвінаваціць у шпіянажы і расстраляць.
75-гадовы Ўладзімер Раманоўскі больш за дзесяць гадоў актыўна бярэ ўдзел у шматлікіх акцыях і талоках у Курапатах. Мы сабралі цікавыя факты пра чалавека, які нарадзіўся ў ГУЛАГу, і для якога Курапаты сталі ўвасабленьнем памяці рэпрэсаваных бацькоў.
Нацыянальная паліцыя Кіева разам з гарадзкою пракуратураю сёньня зьвернецца ў суд для арышту беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова, які быў затрыманы 9 траўня разам з 25 іншымі прадстаўнікамі добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў».
Гомельскія грамадзкія актывісты Ала Раманчык і Віктар Казлоў, а таксама журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс, зьвярнуліся да пракурора Гомлю з просьбай прызнаць іхныя прэвэнтыўныя арышты ў дзень масавых акцыяў недармаедаў незаконнымі.
Загрузіць яшчэ