Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывістаў Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову


Вадзім Жаромскі, архіўнае фота
Вадзім Жаромскі, архіўнае фота

Каля станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску затрымалі актывістаў Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову.

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што яны падобныя да людзей, якія расклейвалі налепкі, паведамляе «Вясна».

Пра гэта актывісты паведамілі праваабаронцам «Вясны» ўжо зь міліцэйскай машыны. Іх даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёну. Зь іх словаў, напярэдадні затрыманьня за імі сачылі.

У пастарунку на актывістаў складаюць пратаколы за выраб і рспаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG