Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты руху «За свабоду» анансавалі пікеты ля КДБ і «Валадаркі» ў справе «Белага легіёну»


Падчас мінулага пікету у падтрымку арыштаваных у справе «Белага легіёну» ля КДБ
Падчас мінулага пікету у падтрымку арыштаваных у справе «Белага легіёну» ля КДБ

Сябры руху «За свабоду» Вольга Быкоўская і Арцём Лява падалі заяўкі на сэрыю пікетаў у падтрымку арыштаваных у справе «Белага легіёну», паведаміла Быкоўская на Радыё Рацыя.

Пікеты плянуюцца каля будынка КДБ і ля СІЗА № 1, дзе, меркавана, ўтрымліваюцца абвінавачаныя. Іншы варыянт месца правядзеньня — плошча Бангалор. Выбраць месца правядзеньня пікетаў прапануюць гарадзкім уладам.

Заяўка на адзін пікет пададзеная на 20 траўня, другая на 22 траўня. Паводле Быкоўскай, «ёсьць яшчэ некалькі чалавек», гатовых падаць заяўкі на наступныя пікеты. Справа «Белага легіёну», кажа яна, не адпавядае заканадаўству, а арышты незаконныя.

У справе «Белага легіёну» абвінавачаны сама меней 21 чалавек, зь іх прынамсі 18 арыштаваныя. Іх вінавацяць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» і «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня». Затрыманьні былых удзельнікаў «Белага легіёну» і сяброў зарэгістраванага спартовага клюбу «Патрыёт» пачаліся пасьля заявы Лукашэнкі 21 сакавіка пра нібыта ўжо затрыманых «баевікоў» і выкрыцьці «лягераў баевікоў» у Беларусі, ва Ўкраіне і ці то Літве, ці то Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG